Почему на рынке нельзя продавать молоко и молочную продукцию?

10:53 / 23.08.2016
1
anypics.ru-58362Жанчына, якая жыве ў Рымдзюнах і трымае ў гаспадарцы карову, цікавілася, чаму нельга на астравецкім рынку прадаваць малако і прадукцыю з яго.

Адказаць на пытанне мы папрасілі ўрача-гігіеніста Астравецкага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алену Валер'еўну Дарафей.

– Есць санітарныя правілы і нормы, якімі рэгулююцца  патрабаванні да ажыццяўлення гандлю на рынку. Гэты дакумент зацверджаны Пастановай міністэрства аховы здароўя №151 ад 28.09.2012 года.

Згодна з ім, каб гандляваць на рынку малочнай прадукцыяй, неабходна мець адпаведны дакумент, які пацвярджае якасць і бяспеку прадукцыі. Для гэтага неабходна заключыць дагавор з лабараторыяй на праверку малочнай прадукцыі.

Акрамя таго, малочная прадукцыя хутка псуецца, а на рыначных радах у Астраўцы не ўсталявана адпаведнае халадзільнае абсталяванне. Няма на рынку і вады, значыць, няма дзе памыць рукі– а гэта таксама адно з патрабаванняў да гандлю малочнымі прадуктамі.

Калі ўсе гэтыя патрабаванні будуць выкананы, то неабходна прайсці медыцынскую камісію прадаўца са здачай неабходных аналізаў. А таксама атрымаць даведку ў сельсавеце, што вы валодаеце асабістай падсобнай гаспадаркай.

На жаль, несанкцыянаваны продаж малочнай прадукцыі, часам адбываецца  на нашым рынку. Хочацца нагадаць, што за незаконны гандаль прадаўцы  могуць быць пакараны. Пацярпець могуць і  пакупнікі –  у выпадку набыцця няякаснага тавару.

Падрыхтавала Алена ЯРАШЭВІЧ.