Островчане Никифоровы стали самой креативной семьёй на областном конкурсе "Властелин села"

11:16 / 21.08.2016
властелин села островецСямнаццаць маладых сем’яў з розных раёнаў Гродзеншчыны сабраліся ў мінулыя выхадныя ў агратурыстычным комплексе “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”, каб паўдзельнічаць у абласным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Валадар сяла-2016”.

Абласны камітэт ГА БРСМ не першы год праводзіць гэты конкурс, які ператвараецца ў свята творчасці і гаспадарлівасці. Маладыя сем’і распілоўвалі дровы, запрагалі каня, удзельнічалі ў жартаўлівай сельскай эстафеце.

Сёлета Астравецкі раён на “Валадары сяла” прадставіла сям’я Нікіфаравых: Уладзімір, Марына і іх пяцігадовая Дамініка. Яны дружна змагаліся за перамогу ва ўсіх заданнях. Найлепш астраўчане вызначыліся падчас “візіткі” – Нікіфаравы прадэманстравалі гледачам цікавае прадстаўленне, дзе танцавалі, расказалі пра сваю сям’ю і раён у вершаванай форме і нават чыталі рэп.

Пераможцамі конкурсу стала маладая сям’я з Ашмянскага раёна, а Нікіфаравы былі адзначаны як самыя крэатыўныя ўдзельнікі. Дадому яны вярнуліся з граматай і салодкімі падарункамі.

Марына МАЦКЕВІЧ.