Спорный вопрос: курить или не курить?

12:13 / 11.08.2016
8
курение выборАпошнім часам у грамадстве з новай сілай разгарэліся спрэчкі аб шкодзе курэння. Але вось дзіўна: урачы б’юць трывогу, пагражаючы курыльшчыкам усімі хваробамі свету, дазволеных месцаў для курэння застаецца ўсё менш, цыгарэты даражэюць ледзь не кожны месяц – а на вуліцах, у пад’ездах, у парках усё гэтак жа смаляць мужчыны – ды і жанчын не адстаюць.

Сёння ў нашай рубрыцы “Спрэчнае пытанне” мы вырашылі выслухаць аргументы тых, хто курыць, і тых, хто лічыць гэтую звычку згубнай.

Цыгарэта – мой востраў свабоды!


Мужчына, які курыць:

– Выказаць сваю думку наконт курэння я магу – але прозвішча маё прашу не называць. Чаму? Ды не хачу! Маю права выказаць сваё меркаванне ананімна. Хочаце – запісвайце, хочаце – не.

Дарэчы, курыць я таксама маю права – і нічога супрацьзаконнага пры гэтым не раблю. Цыгарэты прадаюцца ў кожным магазіне, я аддаю за іх свае грошы, гублю, калі верыць урачам, уласнае здароўе – каму да гэтага справа? Вунь нехта з маста на гумцы скача, рызыкуючы сваім здароўем і жыццём, – і такіх лічаць героямі, хоць карысці грамадству ад іх смеласці не больш, чым ад маёй выкуранай цыгарэты. Хаця не – ад цыгарэты больш: заплачаныя мною грошы ў выглядзе акцызных падаткаў папаўняюць дзяржаўную казну – значыць, працуюць на карысць грамадства. І чаму тады мяне і іншых курыльшчыкаў ганьбяць на кожным скрыжаванні?

Ну давайце разбяром аргументы праціўнікаў курэння. Курцы забру-джваюць паветра? Ды не смяшыце вы мае падковы – паглядзіце на паток машын на вуліцах гарадоў, а зараз ужо і вёсак – і параўнайце дым з іх выхлапных труб з тоненькімі струменьчыкамі цыгарэтнага. Я ўжо маўчу пра прамысловасць і розныя шкодныя вытворчасці…

Здароўе? Ну, я ж ужо казаў: маё здароўе – чаму яно вас так турбуе? Хоць, калі шчыра, я лічу, усе гэтыя “страшылкі” пра шкоду курэння моцна перабольшаны ўрачамі (большасць якіх, дарэчы, і самі добра смаляць). Мой дзед усё жыццё курыў не сённяшнія “аблегчаныя” цыгарэты, а самасад, ад якога не тое, што зубы – пальцы былі рудыя, і дажыў да 90 гадоў. А суседка за сваё жыццё не выкурыла ніводнай цыгарэты, не выпіла і ста грамаў гарэлкі, а рак з’еў яе за паўгода, было кабеце сорак гадоў. Нездарма ж кажуць: хто не курыць і не п’е, той здаровенькі памрэ… У кожнага свой лёс. А нядаўна я ў інтэрнэце знайшоў інфармацыю, што курэнне, наадварот, з’яўляецца прафілактыкай некаторых небяспечных захворванняў – хваробы Альцгеймера, напрыклад. Так што легкадумна прынятае грамадствам за адзіна магчымую праўду сцвярджэнне аб шкодзе курэння, мне здаецца, вельмі спрэчнае. Але ніхто асабліва не хоча спрачацца – гэта ўсё роўна, што пляваць супраць ветру. І ўсе паўтараюць, як папугаі, не задумваючыся: “Шкодна… Шкодна…”

Вось яшчэ сястра мяне ўшчувае: колькі, маўляў, грошай ты пусціў на вецер з дымам! Не хочацца яе крыўдзіць, але часам хочацца адказаць: табе што за справа – мае ж грошы! Я ж не лічу, колькі яна траціць на касметыку і розныя жаночыя “штучкі” – мае цыгарэты адпачываюць. А карысць ад іх якая? Гэта толькі яна лічыць, што, намазаўшыся сваім цудадзейным крэмам, стане маладзейшай і прыгажэйшай…. Ну, няхай думае, калі ёй гэта прыносіць радасць і самазаспакаенне. А мне вось задавальненне і заспакаенне дае цыгарэта – дык чаму ёй можна хадзіць у цырульню, а мне курыць – не?

І ўвогуле, курэнне, як і выпіўка, не з’яўляюцца злом самі па сабе. Важны ж не сам факт, а тое, калі, з кім і галоўнае – колькі… Можна і аўтамабіль палічыць злом і дазволіць ім карыстацца толькі ў крайнім выпадку, бо ў аўтааварыях гінуць людзі.

Хочаце ведаць, чаму я куру? Ды не таму, што кінуць не магу! Неяк нагу зламаў, месяц сядзеў ў хаце бязвылазна – ніводнай цыгарэты не выкурыў: жонка прынцыпова мне іх не купляе, а самому на мыліцах з пятага паверха спускацца складана. А як гіпс знялі і бальнічны закрылі – зноў закурыў. Ведаеце, калі цэлы дзень на рабоце, галава, што называецца, пухне ад невыканальных заданняў, якія абавязкова трэба зрабіць, то часам проста неабходна “перазагрузіцца”: выйсці на вуліцу і закурыць. Пастаіш так хвілінку-другую, перакінешся з кім словам, вяртаешся на работу – глядзіш, рашэнне невырашальнай задачы прыходзіць само па сабе.

Я не збіраюся кідаць курыць – ва ўсякім выпадку, пакуль. Галоўным чынам таму, што ўсе навокал ад мяне гэтага патрабуюць. Сябры, якія з цыгарэт перайшлі на цукеркі, пацвельваюць, жонка пілуе, сястра ўшчувае… Ну пакіньце мне хоць маленькі астравок свабоды – маю цыгарэту! Можа, я калі-небудзь і “завяжу” з курэннем канчаткова і беспаваротна – але толькі тады, калі я САМ гэтага пажадаю!

Ну і потым – павінен жа сярод вас, такіх правільных і прыстойных, быць хоць нехта не такі, як усе… Ну хоць бы для таго, каб вы адчувалі сваю выключнасць.

Зрэшты, у гэтым выпадку выключныя якраз не вы, а я – бо вас, тых, хто не курыць, становіцца ўсё больш, а нас – меншасць.

Вось так стаіш з цыгарэтай – і  адчуваеш сябе не такім, як усе… Прыемна!

БЕСтабачные отношения


Ольга Хотянович:

– Человеку, натуре постоянно ищущей и любопытной, свойственно влезать туда, где убьет, или пробовать то, что категорически запрещено. И то, что это может привести к печальным результатам, его не останавливает.

Курение я бы тоже отнесла к подобным «не пробуй – убьет». Однако большинство хоть однажды пробовали сделать затяжку-другую – так сказать, в опытных целях. В любом случае – пробовал курить или нет – человек рано или поздно определяет для себя свое отношение к сигарете. Один категорически отрицает возможность стать в длинный ряд курильщиков, другой же, с наслаждением попыхивая сизым дымком, молча кивает головой на все предупреждения о смертоносности подобного удовольствия.

Но мало для себя выяснить отношения с сигаретой – нужно подумать и о тех, кто тебя окружает, кто вынужден улыбаться, хотя его ноздри забиты едким табачным дымом, а горло щекочет кашель…

Каждый из нас имеет право выбора, и курильщик в том числе. Он  пошел по краю обрыва, где любителей сигаретного дыма поджидает целый букет болезней, о которых взрослых предупреждают врачи, а детям рассказывают еще в начальной школе. Но это его выбор.

Однако люди, которые с ним не согласны, тоже имеют право  – причем не только на то, чтобы высказать свое мнение, но и на то, чтобы их услышали. Я в их числе, и я против того, чтобы меня травили!

Соглашусь, что бросить курить очень тяжело, а курильщику с двадцати-тридцатилетним стажем практически невозможно – хотя среди моих знакомых немало людей, опровергших это мнение, – но мириться с тем, что меня будет окутывать сигаретный дым, не могу и не хочу. Я тоже имею право – не выбрать сигарету, а значит, и не задерживать дыхание до тех пор, пока не развеется сизое облако, выпущенное идущим навстречу прохожим; не задыхаться в прокуренном общественном туалете; наслаждаться чис-тым, свежим воздухом, выйдя в городской парк…

Я не ратую за уничтожение сигарет как таковых и за поголовное отречение от курения, но уверена, что воспитание наших детей – это наших рук дело. И если эти руки в присутствии ребенка периодически тянутся за очередной сигаретой,  он рано или поздно будет делать так же. Как воспитывать своего ребенка, каждый опять же решает сам. Но в таком случае потом, если перефразировать известную пословицу, – нечего на общество пенять, коли сам подаешь плохой пример. Причем не только своему сыну, но и моему, и соседскому…

Можно, кольцами пуская клубы дыма,   годами разглагольствовать о желании избавиться от вредной привычки – и ни разу не попробовать бросить. Можно  жить, покуривая, – и при этом трясти сына или дочь за спрятанную в рюкзаке пачку сигарет. Можно каждый день с чашкой кофе и тоненькой сигареткой  расслабляться в обществе некурящей подруги. И при этом каждый раз утверждать, как ты любишь и уважаешь своих родных, близких, друзей.

Но это неправда. Уважение, а тем более любовь предполагают заботу, внимание к потребностям других людей и ответственность за свои поступки – особенно по отношению к близким.

Они ведь тоже имеют право…