Наш Александр едет на Олимпиаду!

09:34 / 28.07.2016
Ляхович СашаСталі вядомыя прозвішчы спартсменаў, якія будуць прадстаўляць нашу краіну на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. Наш зямляк Аляксандр Ляховіч (першы трэнер Андрэй Уладзіслававіч Блашкевіч) трапіў у гэты спіс. Ён будзе выступаць у спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 20 кіламетраў. Упершыню ў гісторыі Астравецкага раёна наш спартсмен будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе.

Аляксандр Ляховіч выканаў нарматывы адбору на алімпіяду, устаноўленыя Міжнароднай і Беларускай федэрацыямі лёгкай атлетыкі, гэта дазволіла спартсмену атрымаць ліцэнзію на ХХХІ летнія Алімпійскія гульні.

Нагадаем, што алімпійскія спаборніцтвы будуць праходзіць з 5 па 21 жніўня. Давайце разам падтрымаем нашага земляка і пажадаем яму поспеху!

Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.