Островчанин Максим Касперович выполнил норматив кандидата в мастера спорта по боксу

15:27 / 29.06.2016
боксёрские перчаткиАстравецкі баксёр Максім Каспяровіч не толькі стаў чэмпіёнам спартакіяды школьнікаў Рэспублікі Беларусь сярод удзельнікаў 2002-2003 гадоў нараджэння, але і выканаў норматыў кандыдата ў майстры спорту па боксе.  

Хлопец цудоўна правёў тры баі, у якіх не пакінуў ніякіх шанцаў сапернікам, заваяваў залаты медаль і выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту па боксе. Больш таго, першае месца ў рэспубліцы аўтаматычна дае права Максіму на ўдзел у Чэмпіянаце Еўропы, які хутка адбудзецца ў Харватыі. Спадзяёмся, астраўчанін прадэманструе майстэрства і на еўрапейскім рынгу.


Акрамя Максіма Каспяровіча, на рэспубліканскім спаборніцтве годна выступілі яшчэ два нашых баксёры. Артур Цехановіч выйграў першы бой. У паўфінале суддзі таксама аддавалі перавагу астраўчаніну па ачках 3:2. Аднак па выніках камп’ютара, вердыкт якога з’яўляецца канчатковым, юнак саступіў саперніку 1:2. Такім чынам, хлопец стаў бронзавым прызёрам спартакіяды.


Яўген Гасюлевіч хоць і не заняў прызавога месца, але правёў добры бой і набыў нядрэнны вопыт.


Марына МАЦКЕВІЧ.