"Астравецкая праўда" стала лучшей районной газетой Гродненской области

09:46 / 29.06.2016
5

DPP_0308.JPG Падчас прэс-канферэнцыі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Васільевіча Краўцова, якая адбылася 28 чэрвеня, былі падведзены вынікі штогадовага спаборніцтва сродкаў масавай інфармацыі і журналістаў Гродзенскай вобласці.

Дзелімся прыемнай навіной з нашымі чытачамі: “Астравецкая праўда” зноў, ужо ў трэці раз, названа лепшай раённай газетай вобласці. У.В. Краўцоў уручыў адпаведны дыплом і спецыяльны знак  “Медыясфера” галоўнаму рэдактару нашай газеты Ніне Аляксееўне Рыбік.

Падобная перамога – трэцяя ў рэдакцыйнай скарбонцы. Калектыў рэдакцыі віншуе з ёй нашых заснавальнікаў – раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў, ветэранаў журналісцкай працы, пазаштатных аўтараў і ўсіх нашых чытачоў, без якіх не было б газеты, – і сам прымае віншаванні з гэтай значнай перамогай!

DPP_0315.JPG