Для десятиклассников района завершился курс допризывной подготовки

15:56 / 28.06.2016
зарница игра2Першая змена ў “Ластаўцы” закончылася на мінулым тыдні. На працягу дзевяці дзён тут адпачывалі 65 дзесяцікласнікаў з усіх школ раёна. Гэты адпачынак ужо не адзін год становіцца працягам курса дапрызыўнай падрыхтоўкі, які вывучаюць юнакі-дзесяцікласнікі ў школе.

Шмат гадоў узначальвае так званыя зборы для падлеткаў настаўнік дапрызыўнай пад-рыхтоўкі сярэдняй школы №1 Станіслаў Антонавіч Савіцкі, а дапамагаюць яму выкладчыкі дапрызыўнай падрыхтоўкі з розных школ раёна.
Сёлета – зрэшты, як і ў мінулыя гады – юнакі вучыліся выконваць ваенныя каманды і маршыраваць, хадзілі ў нарады і займаліся фізічнай падрыхтоўкай, спасці-галі тэорыю дапрызыўнай падрыхтоўкі.
Некаторыя навыкі армейскай службы ў школьнікаў ужо сфарміраваны: яны не раз дэманстравалі іх падчас “Зарніцы” і раённых турзлётаў. Адпачынак у летніку яшчэ раз нагадаў пра тое, што праз некалькі гадоў ім, як сапраўдным мужчынам, давядзецца аддаваць доўг Радзіме.
– Зборы – рэч патрэбная. Тут на вачах школьнікі ператвараюцца ў сапраўдных мужчын. Усе яны – будучыя прызыўнікі, і перад намі стаяла задача падрыхтаваць да іх будучай ваеннай службы, – расказвае Станіслаў Антонавіч Савіцкі. – І з гэтай задачай мы, спадзяюся, справіліся.
Вучні, якія сёлета прыехалі ў летнік, былі актыўнымі, дысцыплінаванымі і спартыўнымі – таму і мерапрыемствы, запланаваныя на змену, прайшлі цікава і весела.
Строгі распарадак дня, фізічныя практыкаванні, страявая і агнявая падрыхтоўкі, заняткі па медыцынскай падрыхтоўцы, здача нарматываў, нарады, працоўны дэсант, наведванне заняткаў у аддзеле пагранічнай службы “Гудагай” і на заставе “Лоша” – словам, усё амаль як у арміі.
Заставаўся час і на адпачынак. У госці да будучых ваеннаслужачых прыязджалі супрацоўнікі райваенкамата, РАУС і РАНС. Сустрэўся з выхаванцамі айцец Георгій, які расказаў пра каханне ў жыцці падлеткаў.
Дзевяць дзён адпачынку ў “Ластаўцы” праляцелі хутка: не паспелі хлопцы азірнуцца, як змена закончылася – і яны раз’ехаліся па дамах. Але веды і практычны вопыт, набытыя тут, яшчэ не раз спатрэбяцца ім у дарослым жыцці.



Алена СВЕТЛАЯ.