В Островецком районе началась подготовка к уборочной кампании-2016

08:00 / 29.06.2016

ostrovets_by_уборкаНягледзячы на тое што жніво ў нашым паўночным рэгіёне пачынаецца крыху пазней, чым у астатніх раёнах вобласці, у гаспадарках Астравеччыны прыступілі да рамонту зернеўборачных камбайнаў. Пракаменціраваць падрыхтоўку тэхнікі да ўборачнай кампаніі-2016 мы папрасілі галоўнага інжынера ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзіміра Іосіфавіча Раманоўскага:
– Гаспадаркі Астравецкага раёна завяршылі першы ўкос траў і прыступілі да другога. Тым не менш, механізатары ўжо рамантуюць зернеўборачную тэхніку, каб у патрэбныя тэрміны прыступіць да ўборкі новага ўраджаю.
Да жніва нам трэба падрыхтаваць 73 зернеўборачныя камбайны, з якіх – 33 КЗС-1218 гомельскай вытворчасці, 21 “Ліда-1300” і “Ліда-1600”, 4 “Лексіёны і 8 “Джон-Дзіраў”.
У бліжэйшы час будзе зацверджаны графік правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду зернеўборачнай тэхнікі, а пакуль у гаспадарках раёна паралельна з яе рамонтам правяраецца тэхнічнае абслугоўванне.
Да пачатку жніва ўсе камбайны будуць падрыхтаваны.


Алена ГАНУЛІЧ.