Делегат на V Всебелорусское народное собрание Григорий Долгий: "Меня интересует дальнейшее развитие не только лесохозяйственной отрасли, но и экономики в целом"

11:51 / 24.05.2016
ostrovets_by_интервью ДолгийЛітаральна праз месяц адбудзецца важная для кожнага грамадзяніна нашай краіны падзея: на V Усебеларускім народным сходзе будзе абраны курс сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на бліжэйшыя пяць гадоў. З гэтай нагоды мы папрасілі дэлегета ўсенароднага веча – дырэктара ДЛГУ “Астравецкі лясгас” Рыгора Мечыслававіча Долгага адказаць на пяць пытанняў аб галоўным.

  1. Як вы ўспрынялі навіну аб тым, што сталі дэлегатам на V Усебеларускі народны сход?


Для мяне гэта стала прыемнай нечаканасцю – значыць дадзена станоўчая адзнака работы Астравецкага лясгаса. Астравец дынамічна развіваецца, з’яўляюцца новыя арганізацыі і прадпрыемствы. Магчымасць прадстаўляць наш раён на мерапрыемстве такога маштабу – вялікі гонар і адказнасць.

  1. Вы з’яўляецеся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, членам прэзідыума. З якімі пытаннямі ці праблемамі звяртаюцца да вас выбаршчыкі?


Работа кіраўніка ў многім звязана з дэпутацкай дзейнасцю. Праблемы, якія ў сваіх зваротах уздымаюць жыхары не толькі выбарчага ўчастка па вуліцы Карла Маркса, дэпутатам ад якога я з’яўляюся, у асноўным тычацца набыцця дроў, ільгот для пэўных катэгорый насельніцтва, стану дарог. Добрай традыцыяй сталі “Прамыя лініі”.  Хачу адзначыць, што ў апошні час колькасць тэлефанаванняў значна зменшылася – гэта сведчыць аб тым, што многія праблемы, асабліва сельскага насельніцтва, вырашаюцца на мясцовым узроўні.

  1. Якія змены ў апошнія гады адбыліся ў лясной гаспадарцы рэспублікі ў цэлым і Астравецкім лясгасе ў прыватнасці?


За апошнія пяць гадоў лясная гаспадарка Рэспублікі Беларусь зрабіла значны крок у сваім развіцці. У работнікаў лясной гаспадаркі з’явіліся свой сцяг і гімн.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка паставіў задачу: мадэрнізаваць лесагаспадарчую галіну, пераймаючы вопыт Фінляндыі.

Мадэрнізацыя закранула лесагаспадарчую і прамысловую дзейнасці Астравецкага лясгаса. У 2012 годзе пачалося будаўніцтва новага лесагадавальніка: было закладзена першае пасяўное аддзяленне. А ўжо ў 2013 годзе мы былі цалкам забяспечаны ўласным пасадачным матэрыялам і частку яго рэалізавалі. Па гэтым паказчыку Астравецкі лясгас у мінулым годзе заняў адну з лідзіруючых пазіцый у вобласці. Па прыкладу скандынаўскіх краін мы асвоілі тэхналогію вырошчвання саджанцаў з закрытай каранёвай сістэмай, што дазваляе дапаўняць лесапасадкі і ў маі, і ў чэрвені.

У нас актыўна развіваецца не толькі лесагаспадарчая і прамысловая дзейнасць, але паляўнічы і экалагічны турызм. У сувязі з распаўсюджаннем афрыканскай чумы і істотным зніжэннем папуляцыі дзікага кабана давялося пераарыентавацца на іншы паляўнічы від. Мы адны з першых у рэспубліцы пачалі разводзіць ланей і муфлонаў – дастаткова экзатычных для нашых шыротаў жывёл.

Значна павялічыліся аб’ёмы лесанарыхтовак, адпаведна – дрэваапрацоўчай вытворчасці. Мы выпускаем многія віды прадукцыі: піламатэрыялы, ацыліндраваныя вырабы, паліўныя брыкеты. Уся вытворчасць безадходная, да 70 працэнтаў выпускаемай дрэваапрацоўчым цэхам прадукцыі экспартуецца. Выраслі аб’ёмы вытворчасці і ў грашовым эквіваленце – а гэта дазваляе ўкладваць сродкі ў далейшае развіццё нашага прадпрыемства.

  1. Якія мэты і планы ставіце на бліжэйшую пяцігодку?


З першага года маёй працы на пасадзе дырэктара Астравецкага лясгаса імкнуся трымаць курс на развіццё лясной гаспадаркі. У бліжэйшыя пяць гадоў будзем і надалей развіваць паляўнічую і лесагадавальную гаспадаркі, экалагічны турызм. Магчыма, з’явяцца дадатковыя пляцоўкі – накшталт дамоў паляўнічага ў Задворніках і Быстрыцы. Акрамя гэтага плануем цалкам абнавіць абсталяванне на дрэваапрацоўчым цэху, каб павялічыць аб’ёмы вытворчасці.

Але ў прыярытэце па-ранейшаму застаюцца людзі. Мы працягнем будаўніцтва жылля для нашых работнікаў, у тым ліку маладых спецыялістаў. Галоўная каштоўнасць кожнай арганізацыі – кваліфікаваныя кадры, таму патрэбна стварыць усе ўмовы для таго, каб людзі паспяхова працавалі. Узводзіцца новы адміністрацыйны будынак, а ў былым размесціцца Астравецкае лясніцтва.

  1. Чаго вы чакаеце ад V Усебеларускага народнага сходу?


Мяне цікавіць далейшае развіццё не толькі лесагаспадарчай галіны, але эканомікі ў цэлым. Апошні візіт на Астравеччыну Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі паказаў, што развіццё нашага горада будзе пражаўжацца. Думаю, што наш калектыў зрабіў свой выбар на карысць паступовага развіцця эканомікі і стабільнасць.