Красивой, удобной и стильной - такой должна быть школьная форма

08:12 / 24.05.2016
2
шк формаРаённы бацькоўскі сход, на якім уздымаліся  пытанні выкарыстання ў школах адзення дзелавога стылю, прайшоў на базе гімназіі №1. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, бацькоўскай грамадскасці і, канешне ж, самі школьнікі, якім давядзецца ўжо ў наступным  вучэбным годзе  апрануць дзелавыя касцюмы.

–  Мы адправілі запрашэнні большасці беларускіх фабрык і прадпрыемстваў – на іх  адгукнуліся толькі ААТ «БелКрэда» і фабрыка «Калінка», якія сёння і прадставяць мадэлі адзення дзелавога стылю, –  пачала размову начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Іосіфаўна Станкевіч. – У некаторых нашых установах ужо ёсць вопыт выкарыстання аднолькавай школьнай формы. Як правіла, гэта спецыялізаваныя класы рознага накірунку. І глядзіцца  такі дрэс-код стыльна.

шк форма6Тое, што школьная форма можа быць прыгожай,  прадэманстравалі вучні ваенна-патрыятычнага, прававога і педагагічнага класаў Гудагайскай школы: адзенне колеру «хакі» ў кадэтаў-пагранічнікаў, шэрага колеру  –  у  міліцэйскага класа, чырвоныя жылеткі  і гальштукі – у будучых педагогаў.

Есць элементы адрознення ў адзенні і іншых устаноў адукацыі:  так, на падрыхтаванай загадзя прэзентацыі можна было ўбачыць мадэлі адзення гімназістаў, вучняў СШ №1, Мальскага і Варнянскага НПК.

шк форма1

шк форма2

шк форма3–  Згодна з Кодэксам аб адукацыі,   нашэнне адзення дзелавога стылю ў школе з'яўляецца нормай. Змены ўнесены ва ўсе статуты ўстаноў адукацыі –  і таму за школьнай формай – будучыня,  –  канстатавала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Міхайлаўна Апановіч. – У мінулым годзе ў некаторых навучальных установах нашай краіны стартаваў пілотны праект «Школа будучыні», які рэалізуецца ў школах Мінска, Віцебска, Бабруйска і Жодзіна і прадугледжвае ўвядзенне аднолькавага  адзення дзелавога стылю для ўсіх класаў.

Такую ж мэту ставілі арганізатары бацькоўскага сходу ў Астраўцы. На сайце Міністэрства адукацыі размешчана распрацаваная калекцыя мадэляў школьнага адзення, якія могуць насіць  вучні. Заставалася толькі вызначыцца, як, дзе і якая школьная форма будзе набыта.

Пра тое, як гэта можна зрабіць аператыўна і нядорага,  расказалі спецыялісты навагрудскай фабрыкі «БелКрэда». А,  каб не быць галаслоўнымі, увазе педагогаў, дзяцей і іх бацькоў яны прапанавалі калекцыю школьнага адзення. На сцэну выйшлі гімназісты  і прадэманстравалі прыгожую школьную форму – сарафаны і касцюмы для дзяўчынак і элегантныя касцюмы для хлопчыкаў і юнакоў.

шк форма4

шк форма5Мадэлі спадабаліся. Але ўзніклі  сумненні: як усяму класу набыць касцюмы адной мадэлі і колеру? Аказалася, што з гэтым ніякіх праблем у бацькоў не ўзнікне:  у вызначаны дзень спецыялісты фабрыкі прыязджаюць у школу, робяць абмеры дзяцей, вызначаюцца з тканінай і мадэлямі, а потым шыюць  і рэалізоўваюць  прадукцыю  бацькам без гандлёвай нацэнкі.

Былі прадстаўлены на бацькоўскім сходзе і мадэлі адзення, якія вырабляе «Калінка» –  новыя калекцыі, а таксама мінулагоднія   можна набыць у фірменным магазіне прадпрыемства, які працуе ў Астраўцы ў гандлёвым цэнтры «Талер». Вытворцы паабяцалі, што асартымент адзення будзе шырокі –  гэтаксама, як і памерная група.

Зразумела, што арганізатараў мерапрыемства цікавілі адносіны дзяцей і дарослых да ўвядзення школьнай формы ў навучальных установах.  Усе пагадзіліся, што школьная форма – гэта зручна і прыгожа.  быць. Толькі чамусьці, як і раней, юнакі і дзяўчаты старэйшых класаў аддаюць перавагу джынсам – і не жадаюць  хадзіць у дзелавых касцюмах.

Што ж датычыцца прапаноў фабрык, то не выкарыстаць іх будзе не рацыянальна. Як у такім выпадку паступяць бацькі і іх дзеці –  убачым 1 верасня.

Алена СВЕТЛАЯ, фота аўтара.