Ворнянские школьники пополнили ряды юных друзей пограничников

10:00 / 28.02.2016
23 Ворняны школаВельмі сімвалічна, што на Дзень абаронцаў Айчыны менавіта 23 вучні Варнянскага НПК папоўнілі рады юных сяброў пагранічнікаў.

Варнянскія школьнікі цесна супрацоўнічаюць з пагранічнай заставай “Маладзечанская”. Па запрашэнні яе начальніка Кірыла Юр’евіча Руды вучні з экскурсіяй пабывалі ў Петраполі на пагранзаставе. А пагранічнікі ў сваю чаргу ўжо неаднойчы прыязджалі ў школу, каб расказаць хлопчыкам і дзяўчынкам пра свае працоўныя будні, паказаць майстар-клас па зборцы і разборцы аўтамата.
23 Ворняны школа1Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны, пачалося з канцэрта. Падчас яго хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі віншавалі прысутных мужчын са святам, але і дарылі музычныя нумары. Прысутных вельмі ўразіла паказальнае выступленне юных каратыстаў.
Пра гады ваеннага ліхалецця і сваю жыццёвую дарогу расказаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ягор Міхайлавіч Александровіч.
А затым ва ўрачыстай абстаноўцы 23 юнакі і дзяўчаты, якія вучацца ў 9-10 класах, атрымалі нагрудныя знакі “Юны сябар пагранічніка”.
Свята прадоўжылася ў спартыўнай зале Варнянскага НПК. Спачатку зборная каманда вучняў і каманда пагранічнікаў высвятлялі, хто мацнейшы ў валейболе, затым перацягвалі канат і на час збіралі і разбіралі зброю. У выніку ўпартай барацьбы перамагло сяброўства.

------------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.
Фота У. Саленіка.