Островецкие спортсмены Максим Андралойть и Александр Козловский получили награды от Федерации Республики Беларусь по лёгкой атлетике

15:00 / 30.01.2016
атлетика1Астраўчане Максім Андралойць і Аляксандр Казлоўскі атрымалі ўзнагароды ад Федэрацыі Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы.

Нагадаем, што нашы землякі, якія пачыналі трэніравацца ў Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, прадэманстравалі добрыя вынікі не толькі на рэспубліканскіх спаборніцтвах, але і на еўрапейскім алімпе: на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы Максім Андралойць заняў трэцяе месца ў дзесяцібор’і, а Аляксандр Казлоўскі стаў бронзавым прызёрам Кубка Еўропы ў кіданні кап’я.
Дастойныя выступленні не засталіся незаўважанымі – Федэрацыя Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы адзначыла таленавітых спартсменаў: Максім Андралойць быў узнагароджаны ў намінацыі “Лепшы юніёр”, а Аляксандр Казлоўскі – “Лепшы малады лёгкаатлет”.
Ганарымся нашымі землякамі.

Ігар Гануліч, старшы трэнер Астравецкай ДЮСШ.