"Небо кричит..." В Островце пройдёт благотворительный концерт в помощь детям и молодым людям с заболеваниями аутизм и синдром Дауна

10:00 / 26.11.2015
Афиша благо твори концертаНаша газета ўжо паведамляла, што 4 снежня бягучага года ў 15.00 у кінаканцэртнай зале «Астравец» пройдзе дабрачынны канцэрт «Неба крычыць…», накіраваны на падтрымку дзяцей і маладых людзей, хворых на аутызм і сіндром Дауна.

Шэсць гадоў назад раённы Дом культуры і Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сталі арганізатарамі дабрачыннага канцэрта – з таго часу іх правядзенне ў нашым раёне стала добрай традыцыяй. А жадаючых дапамагчы з кожным годам становіцца ўсё больш.
За пяць гадоў дапамога была аказана больш як паўсотні хворых дзяцей і маладым інвалідам з рознымі захворваннямі.
Сёлета арганізатарамі дабрачыннага канцэрта выступаюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і аддзел адукацыі, спорту і турызму. Далучыцца да арганізатараў могуць усе жадаючыя – час яшчэ ёсць!
Дабрачынны канцэрт будзе прысвечаны дзецям і маладым людзям, хворым на аутызм і сіндром Дауна. Такіх у Астравецкім раёне 10 чалавек. Мы можам аказаць ім матэрыяльную дапамогу, падарыць радасць і надзею, набыўшы білет на канцэрт.
Як паказвае вопыт правядзення падобных канцэртаў, жадаючых заўсёды значна больш, чым месцаў у кінаканцэртнай зале, таму тыя, хто хоча дапамагчы, але не мае магчымасці прыйсці на канцэрт, могуць проста набыць квіток, кошт якога складае 70 000 беларускіх рублёў. Аказаць дапамогу могуць і арганізацыі – для гэтага неабходна звярнуцца ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і выпісаць рахунак для пералічэння грашовых сродкаў – усю неабходную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 20-3-50 (намеснік галоўнага бухгалтара).
Як і заўсёды, арганізатары падрыхтавалі некалькі сюрпрызаў. Ужо цяпер у раёне праходзіць конкурс на самага прыгожага анёла – выканаць яго можна ў любой тэхніцы. Да пачатку канцэрта сярод гледачоў будзе арганізавана галасаванне – менавіта яны найбольшай колькасцю галасоў выберуць лепшую работу, аўтар якога атрымае падарунак. У фае кінаканцэртнай залы будзе працаваць выстава-продаж вырабаў выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, цэнтра рамёстваў.
Нагадаем: кошт білета на дабрачынны канцэрт складае 70 000 беларускіх рублёў.
Набыць білеты можна ў кінаканцэртнай зале «Астравец». Больш падрабязная інфармацыя па тэлефонах: 20-3-10 (Астравецкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці), 21-0-06 (каса кінаканцэртнай залы «Астравец»).

---------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.