Детям постоянно нужно напоминать правила безопасного поведения

11:00 / 26.11.2015
родительское собрание в дс1У рамках пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам», якая на працягу месяца праходзіла ў нашым раёне, у дзіцячым садку №1 прайшоў бацькоўскі сход з удзелам дзяцей, іх бацькоў і запрошаных гасцей. Тэма бацькоўскага сходу датычылася сям'і і яе ролі ў фарміраванні асобы дзіцяці. Менавіта таму запрошаныя госці на канкрэтных прыкладах разглядалі, якую ролю павінны выконваць бацькі ў выхаванні дзяцей.

Так, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з насельніцтвам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Уладзіміравіч Шыць – часты госць у групах дзіцячага садка: сёння выхаванцы гэтай навучальнай установы добра ведаюць, што нельга рабіць і як засцерагчыся ад пажару. Толькі, на жаль, і цяпер у агні гінуць дзеці – часцей за ўсё па віне дарослых. Менавіта таму Алег Уладзіміравіч яшчэ раз нагадаў мамам і татам малышоў, што дзяцей ні ў якім разе нельга пакідаць адных.
Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Тарэса Мар'янаўна Драган яшчэ раз нагадала бацькам асноўныя пункты Дэкрэта №18 і расказала аб бацькоўскай адказнасці за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей. Яе эмацыянальнае выступленне, жыццёвыя прыклады са шматгадовай практыкі заўсёды кранаюць да глыбіні душы. Так было і на гэты раз – абыякавых у зале не засталося.
Педагог-псіхолаг дзіцячага садка Алена Генрыхаўна Мілідовіч з дапамогай прэзентацыі нагадала бацькам пра тое, што з дзецьмі трэба ўзаемадзейнічаць пастаянна, тлумачыць ім правілы бяспечных паводзін і проста цікавіцца іх жыццём.
Шмат станоўчых эмоцый атрымалі бацькі і падчас выступлення сваіх дзяцей, якія падарылі ўсім, хто сабраўся ў зале, песню і танец.

--------------------------
Падрыхтавала Алена СВЕТЛАЯ.