29 августа состоится награждение победительниц конкурса "Коса - девичья краса"

17:33 / 28.08.2015
парикмахерскаяЯшчэ вясной раённая газета сумесна з раённай арганізацыяй «Беларускі саюз жанчын» прапанавала ўсім прадстаўніцам прыгожай паловы Астравеччыны, якія маюць доўгія і густыя валасы, стаць удзельніцамі конкурсу «Каса – дзяўчыны краса».

Больш за месяц мы збіралі фотаздымкі і друкавалі іх на старонках нашай газеты. Нагадаю, што канкурсанты маглі паўдзельнічаць у некалькіх намінацыях: «Каса – дзяўчыны краса», «Лепшая прычоска на доўгія валасы» і «Распусціла – і засланіла». 30 удзельніц рознага ўзросту даслалі на конкурс свае фотаздымкі – і 22 мая бягучага года на сайце раённай газеты ostrovets.by стартавала галасаванне за самыя длінныя і прыгожыя валасы.
Да 30 чэрвеня наведвальнікі нашага сайта маглі аддаць свой голас за выбранную канкурсантку – і такім чынам вызначылі пераможцу – уладальніцу «Гран-пры». Ёю стала Карына Кастрама, якая набрала найбольшую колькасць галасоў – 1 459.
Сваё слова сказала і рэдакцыйнае журы. На думку супрацоўнікаў раённай газеты, пераможцай у намінацыі «Каса – дзяўчыны краса» стала Вадарына Аўгуль.
Пераможцу ў намінацыі «Лепшая прычоска на доўгія валасы» выбірала індывідуальны прадпрымальнік Таццяна Лукша, цырульніца «Залатой рыбкі», – ёю стала Юлія Леўкавец.
Сёстры Марыя і Гражына Садоўскія сталі лепшымі ў намінацыі «Распусціла – і засланіла» – свой голас дзяўчатам аддала гаспадыня салона прыгажосці «Сакура» Марына Крэкава.
Усе дзяўчаты атрымаюць дыпломы пераможцаў конкурсу, фотасесіі ад Кацярыны Лукша і падарункі ад спонсараў конкурсу – Марыны Крэкавай, Андрэя Касцюка і Таццяны Лукша.
Спецыяльны прыз самай юнай удзельніцы конкурсу Сафіі Бернюкевіч заснавала раённая арганізацыя «Беларускі саюз жанчын» – дзяўчынка таксама атрымае Дыплом і падарунак ад гэтага грамадскага аб'яднання.

У суботу, 29 жніўня, у лесапарку Астраўца падчас правядзення раённага свята
«Лета, Goodbye!» у 19.00 адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў нашага конкурсу.
Запрашаем усіх на свята!

-----------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота Кацярыны ЛУКША і з архіва сям'і Бернюкевіч.