Районное совещание руководителей и специалистов системы образования прошло в Островце

13:00 / 29.08.2015
педсоветУ аўторак у кінаканцэртнай зале «Астравец» прайшло раённае пасяджэнне кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі, якое дало адлік новаму навучальнаму году.

Ужо у фае ўсе жадаючыя маглі пазнаёміцца з прэзентацыямі ўстаноў адукацыі. Тут жа размясціліся кветкавыя кампазіцыі, якія таксама выклікалі цікавасць у наведвальнікаў.
Пачатак мерапрыемству паклала выступленне вучняў гімназіі №1, якія задалі добры настрой усім, хто быў у той дзень у кінаканцэртнай зале.
педсовет5Па традыцыі цёплыя словы віншавання прагучалі ў адрас 62 маладых спецыялістаў – іх выказала дырэктар Варнянскага НПК Надзея Андрэеўна Субач. Не разгубіліся і маладыя настаўнікі – яны паабяцалі з гонарам несці званне «Педагог», за што і атрымалі з рук сваіх кіраўнікоў працоўныя кніжкі, кветкі і падарункі.
педсовет1З вынікамі і здабыткамі сістэмы адукацыі Астравецкага раёна, а таксама з планамі на наступны навучальны год прысутных пазнаёміла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Іосіфаўна Станкевіч, якая звярнула ўвагу на ўсе накірункі дзейнасці ўстаноў адукацыі.
Па традыцыі падчас педагагічнай нарады былі адзначаны і лепшыя педагогі раёна. Ганаровы госць свята – намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Алег Рыгоравіч Рахунок – уручыў настаўнікам Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі. За добрасумленную і плённую працу, дасягненні поспехаў у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення былі ўзнагароджаны настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства гімназіі №1 Ганна Мар'янаўна Алёкса, хіміі і біялогіі гімназіі №1 Таццяна Анатольеўна Круглікава, фізічнай культуры Варнянскага НПК Яніна Іванаўна Філіповіч, фізічнай культуры Кямелішкаўскага НПК Уладзімір Амаравіч Якубоўскі. Дыпломы абласнога Савета дэпутатаў і грашовыя прэміі атрымалі настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства гімназіі №1 Ганна Мар'янаўна Алёкса, хіміі і біялогіі гімназіі №1 Таццяна Анатольеўна Круглікава і настаўніца рускай мовы і лі-таратуры гімназіі №1 Таццяна Вадзімаўна Берняковіч. Яшчэ 30 педагогаў былі ўзнагароджаны Гра-матамі Упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.
педсовет2Слова для выступлення было прадстаўлена і намесніку старшыні Астравецкага райвыканкама Віктару Збігневічу Свіле, які адзначыў усе здабыткі і поспехі педагогаў і Граматамі Астравецкага райвыканкама ўзнагародзіў дырэктара гімназіі №1 Алену Чаславаўну Севасцьян і настаўніцу рускай мовы і літаратуры СШ №1 Тэрэсу Рамуальдаўну Рудзінскую.
Але і на гэтым віншаванні не закончыліся – яшчэ 64 педагогі атрымалі Ганаровыя граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму.
педсовет3Па традыцыі на жнівеньскай нарадзе былі падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі па выніках мінулага навучальнага года, пераможцамі якога сталі Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1, Міхалішкаўская сярэдняя школа, Варнянскі НПК і Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Цудоўным дадаткам да граматы і спецыяльнай статуэткі сталі падарункі і грашовыя прэміі.
педсовет4А закончылася нарада педагагічных работнікаў на яшчэ адной пазітыўнай ноце: музычна-забаўляльную праграму педагогам падарылі самі ж педагогі – іх песні сталі цудоўным пачаткам новага навучальнага года.

---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.