На вопросы "Прямой линии" ответила начальник отдела образования, спорта и туризма Наталья Станкевич

09:00 / 30.08.2015
прямая линия со Станкевич«Прамая лінія» з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама, якая прайшла напярэдадні новага навучальнага года, была не вельмі насычанай – чатыры пытанняў былі адрасаваны Наталлі Іосіфаўне Станкевіч.

Першай на «Прамую лінію» дазванілася мама будучага выпускніка, якая пацікавілася, ці будуць зменены ў наступным годзе экзамены за 11 клас.
– Ніякіх зменаў у колькасці і пераліку выпускных экзаменаў па заканчэнні навучання і выхавання на другой і трэцяй ступенях адукацыі не будзе.
У 11 класе выпускнікі будуць здаваць чатыры экзамены: па беларускай ці рускай мове і матэматыцы – у пісьмовай форме і па замежнай мове і гісторыі Беларусі – па экзаменацыйных білетах. Выпускнікоў 9 класаў чакаюць тры экзамены: беларуская, руская мовы і матэматыка – усе ў пісьмовай форме.
– Дзе можна атрымаць рэпетыцыйныя паслугі ў нашым раёне? – цікавілася яшчэ адна маці адзінаццацікласніка.
– З верасня на базе гімназіі №1 будзе адкрыты рэпетытарскі цэнтр – тут старшакласнікам будуць прапанаваны рэпетыцыйныя паслугі па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання па ўсіх прадметах. Заняткі будуць праходзіць у малых групах – да 5 чалавек. Пры наяўнасці жадаючых можна таксама арганізаваць індывідуальныя заняткі. Рыхтаваць школьнікаў будуць настаўнікі вышэйшай катэгорыі.
– Ці будуць сёлета ў гарадскіх школах і садках адкрыты групы па догляду за дзецьмі?
– Групы на платнай аснове па догляду за дзецьмі да пачатку заняткаў ці пасля іх заканчэння ў нашых навучальных установах працуюць ужо не першы год. І сёлета яны таксама будуць адкрыты ў СШ №1, СШ №2 і гімназіі №1 нашага горада. Для таго, каб не ўзнікла ніякіх праблем, трэба да 1 верасня напісаць заяву на імя дырэктара адной з гэтых устаноў. У адпаведнасці з заявамі і будзе вырашана пытанне адкрыцця такой групы.
У гарадскіх садках мы таксама пашыраем пералік гувернёрскіх паслуг. Акрамя дзяжурных груп, прапаноўваем суправаджэнне дзіцяці ў садок і дамоў. Карыстаецца попытам паслуга па арганізацыі сямейных святаў, дадатковых заняткаў з дэфектолагам, якія могуць праходзіць на базе дашкольнай установы і дома, дзе жыве дзіця, і кансультацый з педагогам-псіхолагам. Пералік такіх паслуг распрацаваны ва ўсіх садках.
прямая линия со Станкевич1– Некаторыя ўстановы адукацыі патрабуюць, каб школьнае адзенне было вытрымана ў адным колеры – напрыклад, сінім. Наколькі гэта правамерна?
– Адзенне дзелавога стылю з'яўляецца нормай для ўсіх школьнікаў. І яго нашэнне вызначаецца ўставам і правіламі ўнутранага працоўнага распарадку ўстановы. Навучэнцы школ і іх законныя прадстаўнікі сумесна з адміністрацыяй школы і педагагічнымі работнікамі маюць права выбару мадэлі, колеру і якасці тканіны, з якіх выраблена адзенне дзелавога стылю.
Дарэчы, узоры мадэлей адзення размешчаны на партале Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

----------------------------
На «Прамой лініі» дзяжурыла Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.