Во второй раз прошла в Островце выставка-ярмарка "Северный вектор Гродненщины"

09:00 / 26.08.2015
1
Вектор 1-яУ суботу ў Астраўцы прайшла шостая рэгіянальная выстава-кірмаш «Паўночны вектар Гродзеншчыны». Астравеччына не толькі дэманстравала свой эканамічны патэнцыял, але і ў другі раз прымала арганізацыі і прадпрыемствы двух суседніх раёнаў – Ашмянскага і Смаргонскага.

ВекторПравядзенне выставы-кірмашу супала са святкаваннем 75-годдзя з дня ўтварэння Астравецкага раёна – і таму свята атрымала-ся прыгожым, музычным і запамінальным.
Сёлета, як ніколі, адрозніваўся і склад удзельнікаў выставы – яе наведалі дэлегацыі адміністрацый розных гарадоў і раёнаў нашай краіны, прадстаўнікі бізнесу і дыпламатычных корпусаў і пасольстваў Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі і нават Кітая.
Пачатак выставе быў пакладзены ў кінаканцэртнай зале «Астравец» – тут прайшоў міжнародны эканамічны форум «Новыя магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва», ганаровымі гасцямі якога сталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цімін, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Аляксандр Кароль, саветнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспублікі Беларусь Сяргей Ножкін, саветнік па гандлёва-эканамічных пытаннях пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Фінляндыі Сяргей Лінг, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў Астраўца, Ашмян і Смаргоні, прадстаўнікі бізнесу і многія іншыя зацікаўленыя ў рэалізацыі эканамічных і інвестыцыйных праектаў людзі.
Вектор1 Пачаўся форум з выступлення старшыні Астравецкага райвыканкама Адама Кавалькі, які прэзентаваў эканамічны патэнцыял нашага раёна. Ахарактарызавалі інвестыцыйную прывабнасць Ашмяншчыны і Смаргоншчыны і старшыні Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў Міраслаў Сарасек і Генадзь Харужык.
Словы падзякі за запрашэнне і ўпэўненасць у стабільным развіцці кантактаў выказалі Цуй Цімін, Аляксандр Кароль і Сяргей Ножкін.
Менавіта падчас эканамічнага форума былі заключаны пагадненні паміж удзельнікамі выставы і прадстаўнікамі дэлегацый іншых краін.
Так, старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Кавалька падпісаў дагавор аб эканамічным супрацоўніцтве са старастам Лідзбарскага павета Рэспублікі Польша Янам Хархаем.
Падобныя міжнародныя пагадненні таксама былі падпісаны паміж Ашмянскім райвыканкамам і адміністрацыяй горада Гулбене Латвійскай Рэспублікі, Смаргонскім райвыканкамам і Марыямпальскім упраўленнем Літоўскай Рэспублікі.
У гэты ж час у фае кінаканцэртнай залы ўсе жадаючыя маглі пазнаёміцца з выставай-прэзентацыяй інвестыцыйнага патэнцыялу трох раёнаў і наведаць інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС.
Вектор1-1А горад між тым напаўняўся самымі рознымі гукамі. З раніцы ў гарадскім парку разгарнулі гандаль рамеснікі з розных куткоў Беларусі. Вырабы з дрэва, лазы і саломкі, вязаныя рэчы і самаробныя ўпрыгожванні з бісеру і камянёў, карціны – вочы разбягаліся.
Побач размясцілася выстава раённага конкурсу “Кветкі. Прыгажосць. Творчасць”. Жадаючых сфатаграфавацца побач з кампазіцыямі з жывых ці штучных кветак і нават садавіны і агародніны было вельмі шмат.
Вектор2Фантазія нашых кветкавых умельцаў была высока ацэнена членамі журы, і падчас падвядзення вынікаў аўтары самых прыгожых кампазіцый былі адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі – іх уручыў вядомы тэлевядучы Дзімітрый Карась. Так, трэцяе месца было прысуджана кветкавым кампазіцыям, якія прадставілі Мальскі НПК і аддзел культуры і вольнага часу аграгарадка Рытань, другое месца падзялілі сярэдняя школа №1 і Альхоўскі сельскі Дом культуры, а пераможцамі раённага конкурсу сталі кампазіцыі, створаныя рукамі супрацоўнікаў Варонскага і Міхалішкаўскага Дамоў культуры.
А ў цэнтры Астраўца на спецыяльна ўсталяванай сцэне рыхтаваліся да ўрачыстага адкрыцця выставы “Паўночны вектар Гродзеншчыны”.
Вектор2-1Пачалося дзейства з прывітальнага слова старшыні Гродзенскага абласнога вы-канаўчага камітэта Уладзіміра Краўцова, які павіншаваў астраўчан, жыхароў раёна і яго гасцей не толькі з правядзеннем эканамічнага форуму і выставы-кірмашу, але і з 75-годдзем Астравецкага раёна.
– У шосты раз мы праводзім падобнае мерапрыемства, і сённяшні форум гаворыць пра тое, што выбар быў зроблены пра-вільна. Мы бачым, што з кожным годам прадпрыемствы і арганізацыі праяўляюць усё большую цікавасць да рэгіянальнага развіцця, – адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Васільевіч Краўцоў. – Для Гродзенскай вобласці паўночны блок раёнаў – адна з самых дынамічна развітых у эканамічным плане частак. Безумоўна, асноўным “драйверам” такога развіцця з’яўляецца будаўніцтва Беларускай АЭС, які прыцягвае многія накірункі бізнесу – і не толькі ў пастаўках неабходнай прадукцыі. Кожны год тут з’яўляюцца новыя прадпрыемствы, ствараюцца новыя рабочыя месцы.
Вектор3А сімвалам таго, што Астравеччына развіваецца, стаў каравай з зерня новага ўраджаю, які астраўчане ўручылі Уладзіміру Васільевічу.
Сімвалічным момантам урачыстасці стала пераразанне чырвонай стужкі, якое аб’явіла пачатак “Паўночнага вектара Гродзеншчыны-2015”, – такая ганаровая місія была даручана старшыням Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў. Менавіта гэтая цырымонія і дала старт шматгадзіннаму святу, напоўненаму дзелавымі сустрэ-чамі і гутаркамі, музыкай і танцамі, разнастайнасцю вырабаў народных майстроў, водарам шашлыкоў і добрым настроем усіх, хто ў гэты дзень наведаў Астравец.
Севреный фото ПетрикСёлета на выставе прадставілі сваю прадукцыю і паслугі больш за 50 прадпрыемстваў трох паўночных раёнаў Гродзенскай вобласці – іх выставы размясціліся на адкрытай пляцоўцы ў цэнтры Астраўца і ў будынку сярэдняй школы №2, прычым сярод эканамічных прадпрыемстваў выдзяляліся сельскагаспадарчыя кааператывы і арганізацыі, якія працуюць у сферы паслуг, турыстычныя, спартыўныя і агратурыстычныя аб’екты.
Уладзімір Краўцоў, прадстаўнікі Гродзенскага аблвыканкама і старшыні райвыканкамаў, запрошаныя дэлегацыі не толькі знаёміліся з выстаўленай прадукцыяй, але і планамі прадпрыемстваў і арганізацый.
Асаблівую цікавасць Уладзіміра Васільевіча выклікала экспазіцыя дзяржаўнага прадпрыемства “Беларуская АЭС”, новыя стэнды якога былі ўстаноўлены ў інфармацыйным цэнтры АЭС.
Вектор3-1Сельскагаспадарчыя кааператывы Астравеччыны да прэзентацыі сваёй прадукцыі падышлі творча: тут табе і дранікі, якія смажыліся проста на вогнішчы, і парася на ражне, і жывая каза. А яшчэ – музыка, песні і добры настрой. Нагода для гэтага таксама была значная: сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ўдзельнічалі ў раённым конкурсе на лепшае падвор’е гаспадаркі, прысвечанае 75-годдзю Астравецкага раёна. Дыплом пераможцы і падарунак з рук намесніка старшыні Астравецкага райвыканкама Віктара Свілы атрымаў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Варняны”. Другое месца падзялілі СВК “Гервяты” і “Міхалішкі”, трэцяе – СВК “Гудагай” і РУП “Саўгас “Падольскі”.
Падчас правядзення выставы-кірмашу ў Астраўцы прайшлі і секцыйныя пасяджэнні, якія былі прысвечаны рабоце прамысловага і сельскагаспадарчага сектара, развіццю турызму і прыдарожнага сэрвісу, трансгранічнага супрацоўніцтва.
Вектор4– Правядзенне выставы мае значэнне для развіцця ўсіх трох раёнаў, бо менавіта тут ёсць магчымасць завязаць новыя сувязі ў розных сферах, – падкрэсліў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Павел Мілешка. – Што датычыцца нашага раёна, які апошні час развіваецца хуткімі тэмпамі, то мы хацелі б прыцягнуць інвестара перш за ўсё на ўзвядзенне інфраструктуры нашага горада. Менавіта таму прадстаўляем праекты фізкультурна-аздараўленчых устаноў, аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, заправачнай станцыі, лагістычнага цэнтра. Дарэчы, у Астраўцы ўжо рэалізуецца адзін інвестыцыйны праект з удзелам замежнага капіталу – турэцкі інвестар будуе гасцініцу і аб’екты прыдарожнага сэрвісу.
Вектор5У суботу астраўчан і гасцей горада чакала шырокая культурная і спартыўная праграмы. На цэнтральнай плошчы на працягу дня праходзілі канцэрты мастацкай самадзейнасці трох раёнаў, на сцэне лесапаркавай зоны радавалі астраўчан артысты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Бліжэй да вечара цэнтральную пляцоўку занялі фіналісты рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя галасы для любімай краіны”, а вечарам моладзь запрасілі ў “Галактыку” – тут прайшла дыскатэка з удзелам лепшых дзі-джэяў краіны.

Вектор6

Вектор7

Вектор8


------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.