Работа ворнянского школьника Вадима Илькевича станет официальным символом проекта "Островец – здоровый город"

14:00 / 16.07.2015
6
Напрыканцы мінулага года ў Астраўцы была  распачата рэалізацыя праекта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя “Астравец – здаровы горад”.


Адным з мерапрыемстваў праекта стаў конкурс на стварэнне лагатыпу, арганізатарам якога выступілі   Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, аддзел адукацыі, спорту і турызму, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі і раённая арганізацыя Беларускага таварыства “Чырвоны Крыж”.

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу сталі выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і навучэнцы школ раёна.

Днямі з васьмі лепшых работ была выбрана адна, якая і стала пераможцай конкурсу. Работа Вадзіма Ількевіча з Варнянскага НПК стане афіцыйным сімвалам праекта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя “Астравец – здаровы горад” і будзе выкарыстана ў рэкламных і інфармацыйных мэтах.


-------------------------

Алена СВЕТЛАЯ.