Праздничные мероприятия в честь Дня Независимости Республики Беларусь начались в Островце 2 июля

14:11 / 02.07.2015
Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да галоўнага свята нашай краіны –  Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь,  пачаліся ў Астраўцы 2 ліпеня ўскладаннем кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам.

А потым  у  кінаканцэртнай зале «Астравец»  прайшоў урачысты сход «Беларусь – ад вызвалення да незалежнасці», у рамках якога адбылася   акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Квітней, Беларусь!»

Падчас урачыстага мерапрыемства ордэнам Маці былі ўзнагароджаны жыхарка Гудагая Караліна Сцяпанаўна Мілашэўская і астраўчанкі  Эдзіта Іосіфаўна Мундуць і Таццяна Аркадзьеўна Сафронава.

Урачысты сход прадоўжыўся эстрадным канцэртам зорак беларускай эстрады Івана Буслая, Дарыі і  Аляксея Гроса.

А закончылася мерапрыемства агульнарэспубліканскай акцыяй «Праспяваем гімн разам!»

Алена ЯРАШЭВІЧ.


Праграма святкавання:  /?p=48801