"ПСИХОЛГиЯ". Как подготовить ребёнка к школе?

15:00 / 24.06.2015
Наперадзе лета і ў бацькоў дастаткова часу для таго, каб дапамагчы свайму дзіцяці з задавальненнем пайсці ў школу.
* Усё, што вы робіце для падрыхтоўкі да школы, павінна прыносіць радасць! Калі падчас заняткаў з дзіцем вы не адчуваеце задавальнення і сын ці дачка таксама – спыніцеся: значыць штосьці адбываецца не так. Гэта правіла нумар адзін.

* Ніколі не кажыце “Школа – гэта табе не дзіцячы сад, цырымоніцца там з табою ніхто не будзе…”, “Ну, хутка пачнецца: школа, урокі, хатнія заданні…” і іншае. Вашы выказванні пра школу павінны быць толькі станоўчымі.

* Пазнанне павінна захапляць! Стымулюйце цікавасць да яго (“Пра гэта ты даведаешся ў школе…”, “Гэта вам раскажуць на ўроках…”)

* Больш размаўляйце са сваім малышом. Дзіця, занятае планшэтам ці мабільным тэлефонам, мы сустрэнем дзе заўгодна. А вось убачыць дарослага, які размаўляе з дзіцем, разам з ім разважае, – вялікая рэдкасць.

* Стварыце дома “сценку дасягненняў”.

* Калі ёсць магчымасць, заўчасна пазнаёмце дзіця са школай і з першым настаўнікам.

* Ні ў якім выпадку не рабіце за дзіця тое, што яно можа зрабіць самастойна. Выключэнне складаюць выпадкі, калі сын ці дачка просіць вас.

* Больш чытайце сваім дзецям. Даследаванні сведчаць, што толькі 10 працэнтаў бацькоў гэта робяць. Калі дарослыя не чытаюць дзецям, гэта парушае натуральны працэс развіцця мовы.

* Расказвайце цікавыя выпадкі са свайго школьнага жыцця.

* Прывучыце сябе спакойна, без крыку рэагаваць на памылкі дзіцяці. Вучыце яго аналізаваць і з аптымізмам адносіцца да няўдач. Томас Эдзісан неяк сказаў сябру, які хацеў яго суцешыць пасля чарговай няўдачы: “Што ты, усё добра. Я проста знайшоў 10 тысяч варыянтаў, як гэта не будзе працаваць”. Праз гады ён стаў знакамітым вучоным.

* Прапаноўвайце дзіцяці тыя практыкаванні і гульні, якія парэкамендаваў вам псіхолаг.

* Вельмі важна ведаць моцныя бакі свайго дзіцяці і ў будучым абапірацца на іх.


Калі вы да гэтага часу не азнаёмлены з вынікамі тэсціравання, тэлефануйце па тэлефоне 22-3-85. Тут вы зможаце атрымаць усю інфармацыю, якая дапаможа скарыстаць летні час для падтрыхтоўкі.