"Последний звонок" в Гервятской школе искусств

07:37 / 11.06.2015
1

У Гервяцкім філіяле Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў прайшло  свята апошняга званка.


У актавай зале сабраліся бацькі, вучні, настаўнікі і  госці. Выконваючая абавязкі загадчыцы філіяла Алена Сцефановіч павіншавала выпускнікоў, словы падзякі былі адрасаваны бацькам выпускніцы Яны Шаблаўскайце, якая скончыла школу мастацтваў з адзнакай.


Ад імя бацькоў выпускнікоў  Марыя Сцефановіч пранікнёна высказала словы падзякі  настаўнікам Людміле Анікевіч, Алене Сцефановіч, Алене Субач, Святлане Піменавай, якія не толькі вучылі, але і прывівалі любоў да музыкі, выхоўвалі, развівалі і  ўзбагачалі духоўны мір сваіх вучняў.


А потым пачалася канцэртная праграма. Новы танец “Валенкі” паказалі маленькія артысты харэаграфічнага класа  –  і гэта ўзняло настрой гледачам і ажывіла іх.  Добрае ўражанне пакінула трыа баяністаў пад кіраўніцтвам Людмілы Анікевіч. Юныя піяністкі Рэната Субач  і Аляксандра Сыс прафесійна выканалі  знаёмыя мелодыі з кінафільмаў. Ярка і віртуозна гучалі  “Беларуская полька” ў выкананні Таццяны  Мілейша і “Калінка”, якую сыграла  Дар’я Жусін. У заключнай часцы канцэрта прагучалі  музычныя падарункі ад выпускнікоў: Уладзіслаў Лукша і Яна Шаблаўскайце выканалі  народныя песні, Дзмітрый  Сцефановіч сыграў   “Фінскі танец”,  а Юрый Кавалеўскі  – “Соперницы”.


--------------------------------------------


Люцыя ПАЗЛЕВІЧ,


бібліятэкар Гервяцкай бібліятэкі.