Гудогайские школьники победили на районном конкурсе юных инспекторов дорожного движения

12:00 / 23.05.2015
На базе Мальскай пачатковай школы-дзіцячага сада прайшоў штогадовы раённы злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху.


Паспрабаваць сябе ў ролі інспектара і паўдзельнічаць у конкурснай праграме прыехалі каманды з пяці школ раёна і гімназіі №1. Рабяты спаборнічалі ў фігурным ваджэнні веласіпеда, здавалі тэарэтычныя экзамены на веданне правілаў дарожнага руху і аказанню першай медыцынскай дапамогі. Акрамя гэтага, ацэньвалася мастацкае афармленне сценгазеты па тэматыцы бяспекі дарожнага руху і прафілактычнага відэароліка аб дзейнасці атрада юных інспектараў дарожнага руху ў гэтым навучальным годзе.

Пераможцы конкурсу вызначаліся па найменшай агульнай суме штрафных балаў, набраных на кожным этапе спаборніцтва. У выніку трэцяе месца занялі юныя інспектары Міхалішкаўскай сярэдняй школы, на другім – каманда гімназіі №1, а пераможцамі злёту-конкурсу сталі юныя інспектары Гудагайскай СШ. Гэтыя каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі. А атрад пераможцаў пад кіраўніцтвам Алены Уладзіміраўны Шымковіч паедзе абараняць гонар раёна на абласны злёт-конкурс, які пройдзе ў маі.


---------------------------------------------------------------

С. РОДЗЬ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.