"Астравецкая праўда" стала лауреатом конкурса "Золотая литера"

10:00 / 14.05.2015
6
Галоўным святам мая, безумоўна, стала 70-годдзе Вялікай Перамогі. Менавіта ўсеагульнай светлай і святой Перамозе былі прысвечаны ўсе іншыя перамогі, атрыманыя напярэдадні і ў дзень гэтага ўсенароднага свята. Мы рады, што калектыў “Астравецкай праўды” ўнёс свой значны ўклад у гэты пераможны гімн: 5 мая, калі ў нашай краіне адзначаўся Дзень друку, газета “Астравецкая праўда” была названа пераможцам некалькіх рэспубліканскіх творчых конкурсаў.

Так, у час спецыялізаванай выстаўкі “СМІ Беларусі” былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. Першае месца ў гэтым конкурсе заваявала “Астравецкая праўда” – наша раённая газета была адзначана Дыпломам І ступені і грашовай прэміяй.

А вечарам таго ж дня ў зале прыёмаў Палаца Рэспублікі праходзіла ўшаноўванне лаўрэатаў і пераможцаў XI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ”Залатая Ліцера”. Спяшаемся падзяліцца прыемнай навіной з нашымі чытачамі, якія, ведаем, шчыра радуюцца нашым перамогам і лічаць лепшай газетай краіны сваю “раёнку”: “Астравецкая праўда” ў чарговы раз пацвердзіла свой высокі ўзровень – наша газета прайшла скрозь густое “сіта” канкурсантаў і стала лаўрэатам гэтага самага прэстыжнага сярод друкаваных СМІ конкурсу ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы сацыяльна-

эканамічнай тэматыкі за праект “Среда размышления”.

Калектыў рэдакцыі прымае віншаванні – і дзеліцца імі з усімі сваімі чытачамі.