Гудогайские школьники познакомились с работой пограничников

15:00 / 02.03.2015
Акцыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” прайшла днямі ў аддзеле пагранічнай службы “Гудагай”.


Вучняў 10 ваенна-патрыятычнага класа, прававога 9 “А” класа і выхаванцаў гуртка “Юны сябар пагранічнікаў”, якія працуюць на базе Гудагайскай сярэдняй школы, разам з першым сакратаром райкама БРСМ Аксанай Лазаравай і настаўніцай гэтай школы Таццянай Грыва сустракалі ваеннаслужачыя аддзела пагранічнай службы “Гудагай”.

Гудагайскія школьнікі з’яўляюцца частымі гасцямі ў пагранічным аддзеле. І ўсё ж старшы лейтэнант Сяргей Буркоў выконваючы абавязкі намесніка начальніка аддзела прыдумвае для рабят цікавую праграму.

Вось і на гэты раз школьнікі разам з пагранічнікамі прайшліся па кантрольна-следавой паласе і вызначылі, якое пакаранне можна атрымаць за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, з задавальненнем паназіралі за дрэсіроўкай галоўных памочнікаў пагранічнікаў – службовых сабак і папрактыкаваліся ў зборцы і разборцы зброі.


---------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.