В Беларуси есть все условия для самореализации молодёжи

15:00 / 30.01.2015
У Беларусі для самарэалізацыі моладзі ёсць усе ўмовы, таму няма неабходнасці ехаць за мяжу, каб дабіцца камерцыйнага поспеху і навуковага прызнання. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на 42-м з'ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Кіраўнік дзяржавы ў сваім выступленні закрануў тэмы адукацыі і кадравай палітыкі. «Сённяшні тэхналагічны ўклад робіць свет даступным і ў пэўным сэнсе аднолькавым. Выраўноўваюцца магчымасці атрымання адукацыі і арганізацыі вытворчасці, укаранення найноўшых спосабаў лячэння і доступаў інфармацыі, правядзення даследаванняў і арганізацыі гандлю, – сказаў Прэзідэнт. – Таму, каб дабіцца камерцыйнага поспеху, навуковага прызнання, нарэшце, проста сямейнага дабрабыту, няма неабходнасці ехаць за акіян. Для гэтага не трэба нават пераязджаць з глыбінкі ў сталіцу. Усюды патрабуецца максімальнае ўкладанне ўласнай працы і настойлівасць у дасягненні мэты. Важна, каб кожны з вас як мага раней зразумеў і прыняў гэту простую ісціну».

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ён ні ў якім разе не адгаворвае моладзь ад уласцівага юнацтву жадання пабачыць свет. «Паедзьце і паглядзіце, вучыцеся, калі гатовы, асвойвайце новае, пераймайце карыснае. Але наўрад ці вас чакаюць там з распрасцёртымі абдымкамі. Там даўно прывыклі лічыць грошы і проста так нічога не робяць», – адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Не цешце сябе, што там вы знойдзеце нешта асаблівае, ісціну ў апошняй інстанцыі, – сказаў Прэзідэнт. – Сёння няма сусветных цэнтраў, дзе акумуляваліся б веды. Веды рассеяны паўсюль і ствараюцца кожнае імгненне адначасова ў розных кропках зямнога шара, у тым ліку ў навуковых цэнтрах і ўніверсітэтах Беларусі. З-за гэтага змяняецца ўся ранейшая сістэма адукацыі, асабліва вышэйшай. Той, хто хоча застацца першым у сваёй сферы, у прафесіі, не перастае вучыцца ўсё жыццё».

Прэзідэнт канстатаваў, што змяняецца і роля дзяржавы ў сістэме адукацыі. «Мы павінны прадставіць і забяспечыць кожнаму маладому чалавеку якасную базавую адукацыю, а таксама выхаванне – тое, што стане фундаментам яго асобаснай сталасці. Далей – персанальны выбар і індывідуальны шлях развіцця, шлях да вашага дабрабыту і шчасця. Ужо сёння наймальнік глядзіць не толькі на дыплом, але і на дадатковыя веды і вопыт, якія выпускнік набыў, працуючы над сабой: курсы, трэнінгі, школы, стажыроўка, навуковыя даследаванні, самастойная работа», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Здавалася б, да такой сістэмы адукацыі маладое пакаленне гатова лепш, чым папярэдняе. У той жа час маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў складаюць трэцюю частку беспрацоўных, зарэгістраваных у органах службы занятасці, а гэта больш за 55 тыс. чалавек. «У чым прычына – у недахопе ведаў або ў завышаных патрабаваннях кіраўнікоў?» – задаў пытанне кіраўнік дзяржавы. Ён думае, што ў неапраўданых запатрабаваннях саіскальнікаў. Работы ў краіне хапае, вось толькі «зялёныя» выпускнікі ВНУ хочуць усё і адразу. Не хочуць працаваць на нізавых пасадах, лічаць, што ім належыць максімальна магчымая зарплата. Напрыклад, малады юрыст не хоча разумець, якія страты можа панесці кампанія, калі складаць шматмільённы кантракт будзе ён, а не яго больш вопытны калега. Юны інжынер хоча адразу атрымліваць зарплату генеральнага дырэктара, але не задумваецца, колькі таму давялося пераадолець цяжкіх прыступак на шляху да кіраўніцтва прадпрыемствам.

«Нічога нікому не даецца адразу, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Нельга выехаць на шырокую дарогу, не пераадолеўшы старту, не разагнаўшы аўтамабіль, недзе нават не забуксаваўшы. Скажу прама: адукацыя – гэта, калі хочаце, усяго толькі вадзіцельскае пасведчанне, а здольнасць стаць лепшым спецыялістам, ісці ўверх па кар'ернай лесвіцы, да матэрыяльнага дабрабыту – гэта прафесіяналізм вадзіцеля, які выпрацоўваецца гадамі».

У Беларусі для самарэалізацыі моладзі ёсць усе ўмовы, таму няма неабходнасці ехаць за мяжу, каб дабіцца камерцыйнага поспеху і навуковага прызнання. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на 42-м з'ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.Кіраўнік дзяржавы ў сваім выступленні закрануў тэмы адукацыі і кадравай палітыкі. «Сённяшні тэхналагічны ўклад робіць свет даступным і ў пэўным сэнсе аднолькавым. Выраўноўваюцца магчымасці атрымання адукацыі і арганізацыі вытворчасці, укаранення найноўшых спосабаў лячэння і доступаў інфармацыі, правядзення даследаванняў і арганізацыі гандлю, – сказаў Прэзідэнт. – Таму, каб дабіцца камерцыйнага поспеху, навуковага прызнання, нарэшце, проста сямейнага дабрабыту, няма неабходнасці ехаць за акіян. Для гэтага не трэба нават пераязджаць з глыбінкі ў сталіцу. Усюды патрабуецца максімальнае ўкладанне ўласнай працы і настойлівасць у дасягненні мэты. Важна, каб кожны з вас як мага раней зразумеў і прыняў гэту простую ісціну». Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ён ні ў якім разе не адгаворвае моладзь ад уласцівага юнацтву жадання пабачыць свет. «Паедзьце і паглядзіце, вучыцеся, калі гатовы, асвойвайце новае, пераймайце карыснае. Але наўрад ці вас чакаюць там з распрасцёртымі абдымкамі. Там даўно прывыклі лічыць грошы і проста так нічога не робяць», – адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Не цешце сябе, што там вы знойдзеце нешта асаблівае, ісціну ў апошняй інстанцыі, – сказаў Прэзідэнт. – Сёння няма сусветных цэнтраў, дзе акумуляваліся б веды. Веды рассеяны паўсюль і ствараюцца кожнае імгненне адначасова ў розных кропках зямнога шара, у тым ліку ў навуковых цэнтрах і ўніверсітэтах Беларусі. З-за гэтага змяняецца ўся ранейшая сістэма адукацыі, асабліва вышэйшай. Той, хто хоча застацца першым у сваёй сферы, у прафесіі, не перастае вучыцца ўсё жыццё». Прэзідэнт канстатаваў, што змяняецца і роля дзяржавы ў сістэме адукацыі. «Мы павінны прадставіць і забяспечыць кожнаму маладому чалавеку якасную базавую адукацыю, а таксама выхаванне – тое, што стане фундаментам яго асобаснай сталасці. Далей – персанальны выбар і індывідуальны шлях развіцця, шлях да вашага дабрабыту і шчасця. Ужо сёння наймальнік глядзіць не толькі на дыплом, але і на дадатковыя веды і вопыт, якія выпускнік набыў, працуючы над сабой: курсы, трэнінгі, школы, стажыроўка, навуковыя даследаванні, самастойная работа», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.Здавалася б, да такой сістэмы адукацыі маладое пакаленне гатова лепш, чым папярэдняе. У той жа час маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў складаюць трэцюю частку беспрацоўных, зарэгістраваных у органах службы занятасці, а гэта больш за 55 тыс. чалавек. «У чым прычына – у недахопе ведаў або ў завышаных патрабаваннях кіраўнікоў?» – задаў пытанне кіраўнік дзяржавы. Ён думае, што ў неапраўданых запатрабаваннях саіскальнікаў. Работы ў краіне хапае, вось толькі «зялёныя» выпускнікі ВНУ хочуць усё і адразу. Не хочуць працаваць на нізавых пасадах, лічаць, што ім належыць максімальна магчымая зарплата. Напрыклад, малады юрыст не хоча разумець, якія страты можа панесці кампанія, калі складаць шматмільённы кантракт будзе ён, а не яго больш вопытны калега. Юны інжынер хоча адразу атрымліваць зарплату генеральнага дырэктара, але не задумваецца, колькі таму давялося пераадолець цяжкіх прыступак на шляху да кіраўніцтва прадпрыемствам.«Нічога нікому не даецца адразу, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Нельга выехаць на шырокую дарогу, не пераадолеўшы старту, не разагнаўшы аўтамабіль, недзе нават не забуксаваўшы. Скажу прама: адукацыя – гэта, калі хочаце, усяго толькі вадзіцельскае пасведчанне, а здольнасць стаць лепшым спецыялістам, ісці ўверх па кар'ернай лесвіцы, да матэрыяльнага дабрабыту – гэта прафесіяналізм вадзіцеля, які выпрацоўваецца гадамі».