Как начисляются страховые взносы?

15:00 / 16.12.2014
У апошні час у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва сталі паступаць пытанні,  звязаныя з налічэннем страхавых узносаў.


Напрыклад, на прадпрыемстве прэміраванне работнікаў ажыццяўляецца па выніках работы за месяц згодна з Палажэннем аб прэміраванні. Прэмія работнікам прадпрыемства за справаздачны перыяд налічваецца ў месяцы, які ідзе за справаздачным перыядам. Адпаведна на прадпрыемстве пасля звальнення супрацоўніка яму выплачваюць прэмію за адпрацаваны час у месяцы, наступным за месяцам звальнення (напрыклад, супрацоўнік звольнены 18.04.2014, прэмія за красавік выплачана ў маі). Ці з'яўляецца прэмія, выплачаная супрацоўніку пасля звальнення за раней адпрацаваны час,  аб'ектам для налічэння абавязковых страхавых узносаў?

Варта помніць, што з  1 студзеня 2014 года страхавыя ўзносы  не налічваюцца на ўсе віды выплат, праведзеныя наймальнікам пасля звальнення работніка (розныя прэміі, даплаты, індэксацыя і іншае). Выключэннем з'яўляецца пераразлік заработнай платы, праіндэксаваная сума мінімальнай заработнай платы.

Улічваючы, што ў месяцы налічэння прэміі (згодна асабовым рахункам) супрацоўнік, які звольніўся, не з'яўляецца работнікам прадпрыемства і не выконвае для яго работы (не аказвае паслугі) па грамадзянска-прававых дагаворах, то ўзносы па дзяржаўным сацыяльным страхаванні на суму такой выплаты не налічваюцца.


-------------------------------------

Астравецкі раённы аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.