В Беларуси вводится семейный капитал

10:00 / 15.12.2014
Галоўнае, ні з чым не параўнальнае, нічым не вымяральнае багацце кожнай нармальная сям’і – гэта дзеці. З гэтым, думаецца, пагодзяцца ўсе.

Толькі вырасціць “кветкі жыцця”, выгадаваць іх каштуе нятанна.

Але нядаўна прыйшла прыемная для бацькоў вестка: указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі прадугледжвае ўвядзенне сямейнага капіталу ў памеры 10 тысяч долараў ЗША пры нараджэнні трэцяга і наступнага дзяцей.

Гэтая мера павінна стымуляваць нараджальнасць і стаць чарговым крокам істотнай дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, у якіх выхоўваюцца дзеці.

Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2015 года.

Так што, дарагія бацькі, нараджайце – і багацейце!