На республиканском конкурсе "Играют дети - играем мы" островецкие клоуны были отмечены Дипломом III степени

12:00 / 24.11.2014
Месяц назад педагагічны калектыў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі сумесна з супрацоўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва заваяваў другое месца на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу гульнявых праектаў “Гуляюць дзеці – гуляем мы” і быў запрошаны на рэспубліканскі этап, які праходзіў у “Зубронку”.

12 каманд з усёй краіны прадставілі на суд журы свае гульнявыя праекты ў намінацыі “Гуляюць дарослыя”.

Талент, майстэрства, уменне працаваць камандай і імкненне да перамогі астраўчан не засталіся незаўважанымі: конкурсна-гульнявая праграма “Цырк паехаў, а мы засталіся!” была прызнана адной з лепшых і ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені.



------------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.