Школьники Островетчины "поиграли в школу" в "Зубрёнке"

13:00 / 25.10.2014
Трэці год у нацыянальным дзіцячым цэнтры «Зубраня» збіраюцца навучэнцы школ, для якіх «гульня ў школу» перарастае ў прафесію.


Для тых, хто з дзяцінства марыць стаць настаўнікам, штогод тут адкрываюць педагагічную змену. Сёлета на яе былі запрошаны і вучні педагагічных класаў, якія адкрыты ў Гудагайскай СШ і Варнянскім НПК. На вялікае педагагічнае свята «Сэрца аддаю дзецям» разам з педагагічнымі класамі і класнымі кіраўнікамі І.М. Жалток і Н.Г. Адула адправіліся старшакласнікі, якія мараць стаць настаўнікамі.

Лепшыя выкладчыкі, прадстаўнікі педагагічных дынастый і спецыялізаваных устаноў нашай краіны сустрэліся са школьнікамі падчас медыя-кірмашу. Навучэнцы школ змаглі бліжэй пазнаёміцца з педагагічнымі ўніверсітэтамі, якія дзейнічаюць у Баранавічах, Віцебску, Полацку і Магілёве, задаць пытанні выкладчыкам.

– А потым старшакласнікі, якія мэтанакіравана рыхтуюцца да паступлення ў педагагічныя ВНУ, сустрэліся з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі і Акадэміі паслядыпломнай адукацыі – і шчырая размова дапамагла ім яшчэ раз пераканацца ў важнасці прафесіі настаўніка, – расказвае Ірына Мікалаеўна Жалток.

Акрамя таго, у школьнікаў была цудоўная магчымасць наведаць выставу «Горад майстроў», стаць удзельнікамі цікавых майстар-класаў па розных накірунках дэкаратыўна-прыкладной творчасці, зрабіць прыгожыя рэчы сваімі рукамі.


----------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.