Островецкие клоуны заняли второе место на областном этапе конкурса игровых проектов

17:00 / 23.10.2014
На мінулым тыдні супрацоўнікі Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў чарговы раз даказалі, што таленавітыя людзі – таленавітыя ва ўсім.


Яны ўмеюць быць строгімі і патрабавальнымі, смешнымі і вясёлымі, смяюцца з іншых і з сябе… Усё гэта прадэманстравалі на сцэне Гродзенскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі Святлана Куцько, Вольга Клімчэня, Аляксандра Букель, Аксана Мешкіс, Святлана Алёхна і Рыта Дрэма. Дзяўчаты сталі ўдзельніцамі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу гульнявых праектаў «Гуляюць дзеці – гуляем мы!» у намінацыі «Гуляюць дарослыя».

30 педагагічных каманд вобласці змагаліся за права стаць лепшымі, аднак нашы вясёлыя клоўны з праграмай «Цырк паехаў, а мы засталіся!» пакарылі сэрцы гледачоў і членаў журы – і заваявалі ІІ месца, што дазволіла ім атрымаць «пуцёўку» на рэспубліканскі конкурс, які ў пачатку лістапада пройдзе ў нацыянальным дзіцячым цэнтры «Зубраня».


----------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.