Островецкий лесхоз - предприятие, которое не стоит на месте

11:00 / 24.10.2014
Астравецкі лясгас – адно з самых паспяховых прадпрыемстваў Астравецкага раёна.


Асноўным відам дзейнасці гэтай шматпланавай гаспадаркі застаецца лесагаспадарчая, накіраваная на лесааднаўленне, догляд і ахову ляснога фонду і на лесакарыстанне.

Менавіта таму вялікую ўвагу кіраўніцтва лясгаса ўдзяляе гадавальніку. Яго плошча – больш за 12 гектараў. Першыя саджанцы, вырашчаныя ў новым пітомніку, які залажылі “з нуля” пасля таго, як ранейшы давялося аддаць пад гарадскую забудову, ужо набіраюць сілу на новых плошчах – Астравецкі раён гэтай вясной прырос на 400 гектараў новых лясоў. Сёлета частку пасадачнага матэрыялу ўдалося рэалізаваць, і астравецкія саджанцы зараз набіраюцца сілы ў расійскіх лясах.

Вырошчваюць у новым гадавальніку і саджанцы дэкаратыўных дрэў і кустоў – яны заўсёды ахвотна набываюцца наведвальнікамі выставы “Паўночны вектар Гродзеншчыны”.

Адным з перспектыўных напрамкаў работы лясгаса з’яўляецца паляўнічая гаспадарка. Штогод да нас прыязджаюць паляўнічыя з Расіі, Украіны і далёкага замежжа застаюцца задаволенымі прыёмам, умовамі, прыродай і здабытымі трафеямі.

Задавальненне атрымліваюць і лясгасаўцы: паляўнічы турызм прыносіць прадпрыемству немалы даход: за 8 месяцаў бягучага года ён склаў 177 мільёнаў 707 тысяч беларускіх рублёў.

Астравецкі лясгас першы сярод лясгасаў рэспублікі пабудаваў вальер, дзе разводзяць высакародных аленяў, еўрапейскую лань, муфлонаў. І ўжо сёння можа пахваліцца прыростам маладняку – заказы на яго паступаюць не толькі з нашай вобласці, але і з іншых рэгіёнаў краіны.

Інтэнсіўна развіваецца і прамысловая дзейнасць. Традыцыйным накірункам лесагаспадарчага прадпрыемства застаецца дрэваапрацоўка, дзе задзейнічана каля ста чалавек.

Прадукцыя дрэваапрацоўчага цэха: піламатэрыялы, паганажныя вырабы – рэалізуецца не толькі ў нашай краіне, але і адпраўляецца на экспарт. Лясгасаўцы працуюць без адходаў – іх яны пераводзяць у даходы. На мясцовым паліве – пілавінні і шчапе – працуе гарадская кацельня. Акрамя таго, на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве з пілавіння вырабляюць паліўныя брыкеты, попыт на якія за мяжой перавышае прапанову.

Астравецкі лясгас – прадпрыемства, якое не стаіць на месцы, а працягвае пачатыя пераўтварэнні і тым самым забяспечвае сабе далейшы росквіт і развіццё, што дазваляе ўпэўнена глядзець у заўтрашні дзень.

ДЛГУ “Астравецкі лясгас”

Рэспубліка Беларусь, 231201, Гродзенская вобл., г. Астравец, вул. Валадарскага, 36 тэл./факс (801591)-2-20-00, www.ostrovles.by, e-mail: ostrovles@mail.ru