"Баллада о матери" в исполнении островчанки Светланы Кутько победила в областном конкурсе

12:00 / 21.10.2014
3
Урачыстае свята для жанчын з усёй вобласці прайшло ў Гродзенскім аблвыканкаме.


Сярод дваццаці чатырох матуль з розных раёнаў Гродзенскай вобласці і горада Гродна на свята былі запрошаны шматдзетная маці з Міхалішак Тэрэса Альбінаўна Валанцэвіч, у сям’і якой выхоўваецца шасцёра дзетак, і пераможца раённага конкурсу ГА “Беларускі саюз жанчын” на лепшую песню пра маці, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра Святлана Казіміраўна Куцько.

Павіншаваць матуль з усёй Гродзеншчыны прыйшлі першы намеснік старшыні аблвыканкама Іван Алейзавіч Жук, памочнік Прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі, упраўляючы справамі аблвыканкама Ігар Андрэевіч Папоў, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Павел Канстанцінавіч Скрабко.

Падчас прыёму гучалі словы ўдзячнасці жанчынам за іх мацярынскую працу і музычныя падарункі.

Падчас прыёму Святлана Куцько ў суправаджэнні настаўніка Астравецкай школы мастацтваў Вацлава Вадкевіча выканала песню Святланы Капыловай “Балада пра маці”, з якой яна перамагла ў абласным конкурсе. Ні сама песня, ні яе выкананне нікога не пакінулі раўнадушным – нават мужчыны не маглі стрымаць слёз.

На памяць пра гэтую сустрэчу ў жанчын засталіся кветкі і падарункі.


---------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.