Педагоги и воспитанники Островецкого центра творчества детей и молодёжи провели акцию "С любовью к маме!"

08:00 / 19.10.2014
Дзень маці – свята маладое, але вельмі папулярнае. Свята, у якое мы яшчэ раз можам успомніць пра нашых мілых, любімых і дарагіх матуль.


Далучыцца да свята і павіншаваць не толькі сваіх мацярок, але і іншых жыхарак Астраўца ў Дзень маці вырашылі педагогі і выхаванцы Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі – у гарадскім парку яны правялі акцыю “З любоўю да мамы!”.

Жанчын, якія праходзілі праз парк, валанцёры віншавалі з Днём маці і дарылі ім самаробныя паштоўкі і кветкі з сюрпрызам, зробленыя на занятках аб’яднанняў па інтарэсах.

У гэты ж час у парку любы жадаючы мог паўдзельнічаць у майстар-класах: зрабіць пад кіраўніцтвам педагогаў паштоўку сваёй любімай матулі і пакінуць віншаванне на спецыяльнай дошцы ўсім мамам Астравеччыны.

За невялікі прамежак часу валанцёры цэнтра творчасці змаглі падарыць радасць і падняць настрой многім жанчынам.


----------------------------

Алена ЯРАШЭBІЧ.