Поздравления с праздником некоторые мамы принимали в роддоме

09:00 / 18.10.2014
У аўторак матуль, якія падчас тыдня маці нарадзілі дзетак і яшчэ знаходзіліся ў радзільным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, па шматгадовай традыцыі прыехала павіншаваць старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Ніна Аляксееўна Рыбік.

14 кастрычніка такіх маці ў радзільным аддзяленні аказалася восем.

У Антаніны Залатуха з Ліпнішак нарадзілася трэцяе дзіця – дзяўчынка, Алена Харытончык з Астраўца павезла дамоў сына-першынца, Вікторыя Кавалеўская з Чэхаў напярэдадні Дня маці нарадзіла другое дзіця – хлопчыка, у Вольгі Кардзіс з Гудагая таксама нарадзіўся сын, а вось у Анастасіі Рароўскай з Маляў нарадзілася чацвёртае дзіця – дзяўчынка вагой 4570 (!) і ростам 57 сантыметраў.

Дзень маці стаў шчаслівым днём яшчэ для трох маладых жанчын: менавіта ў гэты дзень Алена Кавальчук, Анастасія Ляховіч і Аляксандра Замара нарадзілі сваіх першынцаў і сталі шчаслівымі мамамі. Цяпер 14 кастрычніка яны будуць адзначаць не толькі свята маці, але і дні нараджэння сваіх дзяцей.

------------------------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.