Вышивки островчанки Светланы Мешкис высоко оценили на областном конкурсе

17:00 / 30.09.2014
З узнагародай вярнулася з фестывалю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва фолк-фэст «Гуды», які праходзіў у Гарадзенскім маёнтку «Каробчыцы», Астравецкае таварыства інвалідаў па зроку.

Члены нашага аб'яднання ўмеюць многае: вышываюць і вяжуць, плятуць кошыкі, вырабляюць кветкі і лялькі. Пералічыць усё складана – затое і выбіраць ёсць з чаго.
На пасяджэнні праўлення нашай арганізацыі адзінагалосна было вырашана прадставіць на абласны конкурс работы Святланы Іванаўны Мешкіс. Яе вышыванкі крыжыкам – абразы з выявамі Маці Божай, храмы, пейзажы – нікога не пакідаюць раўнадушным.
Так атрымалася і на абласным конкурсе. У лік пераможцаў, акрамя Шчучына, Іўя, Мастоў і Ліды, трапіла і Астравецкая раённая арганізацыя.
Святлане Іванаўне быў уручаны пераможны Дыплом за подпісам старшыні рэспубліканскай арганізацыі А.А. Шэпеля і падарунак.
– Гэта другая ўзнагарода падобнага ўзроўню. І я вельмі ўдзячна за такую высокую ацэнку маёй творчасці, – падзякавала Святлана Іванаўна.
А мы жадаем Святлане Іванаўне Мешкіс новых поспехаў і натхнення.


------------------------------------------------------------
Юзэфа АДЫНЕЦ, старшыня Астравецкага таварыства інвалідаў па зроку.