Цените свою жизнь

14:00 / 25.09.2014
У пятніцу многія, напэўна, бачылі рабят на веласіпедах з каляровымі сцяжкамі, на якіх значылася: «Цаніце сваё жыццё». Так моладзь Астравеччыны вырашыла адзначыць Дзень без аўтамабіля, які святкаваўся 22 верасня.

Арганізатарамі велакросу сталі аддзел адукацыі, спорту і турызму, цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, раённы савет ГА БРПА і дзяржаўтаінспекцыя нашага раёна.
Рабяты з гімназіі №1 і СШ №1 пад кіраўніцтвам педагогаў і ў суправаджэннні супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі праехалі па вуліцах Астраўца. У гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў да помніка былі ўскладзены вянкі ад членаў грамадскіх аб'яднанняў БРПА і БРСМ.
Закончылася мерапрыемства ў лесапаркавай зоне Астраўца. Тут школьнікаў сустрэў Дзядзя Сцёпа, які падрыхтаваў для іх шэраг цікавых заданняў: рабяты дэманстравалі веданне Правілаў дарожнага руху і ўменне кіраваць веласіпедам. А лепшыя знаўцы правілаў і «вадзіцелі» веласіпедаў атрымалі ўзнагароды.


----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.