Пятиклассники из Гудогая получили подарки от "Белагропромбанка"

12:00 / 16.09.2014
Пяцікласнікі Гудагайскай сярэдняй школы на гэтым тыдні атрымалі падарункі ад Белаграпрамбанка.

Павіншаваць школьнікаў з пачаткам новага навучальнага года ў Гудагай адправіліся начальнік разлікова-касавага цэнтра №1 у горадзе Астравец філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” у горадзе Смаргонь Пётр Віктаравіч Усціновіч і начальнік аддзела рознічных паслуг гэтай жа ўстановы Сяргей Фрэдавіч Ваяводскі.
Падчас сустрэчы з пяцікласнікамі Пётр Віктаравіч і Сяргей Фрэдавіч расказалі рабятам пра тое, як працуе банк, пра аперацыі, якія можна праводзіць менавіта ў Белаграпрамбанку, і ўручылі ўсім пяцікласнікам Гудагайскай школы – а такіх было 27 – цікавую кніжку “Твае першыя фінансы” – своеасаблівы даведнік свету фінансаў, а таксама плакаты з календаром і раскладам заняткаў і сцяжкі з фірменным лагатыпам Белаграпрамбанка.
Дарэчы, Белаграпрамбанк цесна супрацоўнічае з установамі адукацыі. На працягу трох апошніх гадоў яго супрацоўнікі праводзяць акцыю “Падары дзіцяці футбольны мяч” – падчас апошніх школьных лінеек мячы атрымліваюць першакласнікі.
І зусім невыпадкова, што Белаграпрамбанк стаў арганізатарам яшчэ адной акцыі, прысвечанай пачатку навучальнага года – “Твае першыя фінансы”. Ужо сем гадоў тут рэалізуецца спецыяльная праграма для самых маленькіх кліентаў – “Расці вялікі!”. Дзіця, якое стала ўдзельнікам гэтай праграмы, на кожны дзень нараджэння атрымлівае падарункі і становіцца ўдзельнікам розыгрышу паездкі ў Дыснэйлэнд. Удзельнікам акцыі таксама прадастаўляецца магчымасць аформіць крэдыт на спецыяльных умовах і бясплатна атрымаць дзіцячую банкаўскую картку.


---------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.