У михалишковских первоклассников праздники ещё не закончились

16:00 / 13.09.2014
У першакласнікаў Міхалішкаўскай сярэдняй школы святы ў сувязі з пачаткам навучальнага года не скончыліся.

Ледзь празвінеў першы школьны званок, як першакласнікі адправіліся на экскурсію ў адрамантаваны школьны музей – менавіта яны сталі яго першымі наведвальнікамі. Тут маленькія вучні змаглі даведацца пра цяжкія дні Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай мясцовасці.
Прайшло некалькі дзён вучобы, і школьнікі атрымалі запрашэнне ў сельскую бібліятэку з нагоды яшчэ аднаго свята – Дня беларускай пісьменнасці.  Некоторыя з вучняў былі тут ужо не раз, іншыя адчынілі дзверы бібліятэкі ўпершыню. І, канешне, ім тут спадабалася.
Загадчыца бібліятэкі Святлана Станіславаўна Лета расказала дзецям пра дом кнігі, дала ім магчымасць выбраць кнігі самастойна і дазволіла ўзяць іх дадому. А яшчэ рабяты сталі ўдзельнікамі акцыі “Вясёлы рукзачок”. І дзеці атрымалі сапраўдны рукзачок. З чым бы вы думалі? З самым важным! З ведамі!
Прыгожыя каляровыя старонкі кніг прыцягвалі і заклікалі першакласнікаў хутчэй навучыцца чытаць самім.
Дзеці разам з настаўніцай знаёміліся з вершамі, вучыліся паважлівым адносінам да сяброў, адгадвалі загадкі – усё гэта спрыяла выхаванню станоўчых чалавечых якасцей. Калі маленькія наведвальнікі праз некалькі дзён зноў прыйшлі ў бібліятэку, то ім прапанавалі паўдзельнічаць у віктарыне па прачытаных творах – і тут можна было праявіць сябе, а ў выніку атрымаць прыз.
Дзякуй за тое, што ў нас ёсць бібліятэка, што працуе тут натхнёны чалавек і дорыць радасць яе наведвальнікам.


----------------------
Ірына КАЗАК.