В Островецкой детской библиотеке назвали самых активных читателей

10:00 / 02.09.2014
Добрай традыцыяй стала правядзенне ў Астравецкай дзіцячай бібліятэцы конкурсу летняга чытання «Лета і кніга». Не выключэннем стаў і гэты год. Тым больш што ў краіне праходзіла рэспубліканская акцыя «Лета з добрай кнігай», ініцыятарам якой выступіла Міністэрства інфармацыі.

Конкурс для нашых чытачоў бібліятэка аб’явіла ў пачатку чэрвеня. Рабяты атрымалі білеты летняга чытання, у якіх былі падрыхтаваны розныя віктарыны, галаваломкі, крыжаванкі, – і ўсе гэтыя заданні дзеці павінны былі выканаць. Гэта было нескладана, бо ў час летніх канікул удзельнікі конкурсу актыўна наведвалі бібліятэку і прачыталі шмат кніг. Акрамя таго, на працягу лета ў бібліятэцы праводзілася шмат мерапрыемстваў, на якія прыходзілі нашы чытачы.
На апошняй гульнёвай праграме “Школы першы званок нас кліча на ўрок”, якая адбылася ў канцы жніўня, былі падведзены вынікі конкурсу. Самымі актыўнымі і чытаючымі сталі Ульяна Ляўкевіч, Вікторыя Кунігель, Вера Сівец, Анжэліка Ядзевіч, Карына Гродэль, Валерыя Маркоўская. Яны і сталі пераможцамі нашага конкурсу. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім былі ўручаны граматы і памятныя падарункі ад нашай бібліятэкі. Спадзяёмся, што гэтыя дзеці і надалей будуць сябраваць з кнігай і бібліятэкай.


----------------------------------------------------------------------
Таццяна ГІРДЗЕЙ, загадчыца дзіцячай бібліятэкі.