Победа островецких футболистов в Ошмянах

14:00 / 25.08.2014
2
З перамогай вярнулася з адкрытага першынства Ашмянскага раёна па футболе сярод дзяцей і падлеткаў 2001-2002 гадоў нараджэння футбольная каманда Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.


Арганізатарам футбольных спаборніцтваў, якія 14 жніўня прайшлі ў Ашмянах, выступіла прыватная футбольная школа «Нёман» г. Ашмян. Удзел у спаборніцтвах прынялі тры каманды, прычым дзве з іх прадстаўлялі Астравецкі раён.

Па выніках гульні перамогу ў першынстве святкавала каманда Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якую трэніруе Андрэй Страцэўскі.


Алена ЯРАШЭВІЧ