Ягодно-грибной сезон: как не оказаться в трудовом "плену"?

13:00 / 29.07.2014
З наступленнем сезона збору ягад і грыбоў у наймальніка можа ўзнікнуць пытанне: як аформіць работніка на гэты перыяд? Адказ толькі адзін: афармленне працоўных адносін з работнікамі на час выканання сезонных работ.

Па закону сезоннымі лічацца работнікі, што заняты на работах, якія з-за кліматычных і прыродных умоў выконваюцца не круглы год, а на працягу вызначанага перыяду (ён не павінен перавышаць шасці месяцаў).
У пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь №56 ад 14 красавіка 2000 года вызначаны пералік сезонных работ, якога і павінны прытрымлівацца наймальнікі.
Згодна з артыкулам 300 Працоўнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь для сезонных работнікаў не ўстанаўліваюцца папярэднія іспыты перад прыёмам на работу. У працоўным дагаворы, які заключаецца на тэрмін, не перавышаючы працягласць сезону, павінна быць указана ўмова аб сезонным характары работы.
Скасаванне працоўнага дагавора з сезоннымі работнікамі мае свае асаблівасці. Часткай 1 артыкула 301 ПК РБ прадугледжана: сезонны работнік мае права датэрмінова скасаваць працоўны дагавор па ўласным жаданні і павінен папярэдзіць аб гэтым наймальніка ў пісьмовай форме за тры дні.
Працоўны дагавор з чалавекам, які заняты на сезонных работах, можа быць скасаваны ў выпадку адмовы работніка ад пераходу на работу ў іншую мясцовасць разам з наймальнікам, у сувязі са змяненнямі значных умоў працы, у сувязі са зменай уласніка маёмасці ці рэарганізацыяй прадпрыемства. Прызыў работніка на ваенную службу, парушэнне вызначаных правілаў прыёму на работу, невыбранне на пасаду (у тым ліку і па конкурсу), узнікненне ўстаноўленых заканадаўствам абмежаванняў на некаторыя віды дзейнасці таксама могуць быць падставамі для скасавання працоўнага дагавора.
Калі ў законную сілу ўступілі прыгавор суда (работнік асуджаны да пакарання і не можа працягваць працаваць) або судовая пастанова аб працаўладкаванні работніка, які абавязаны пакрываць расходы, затрачаныя на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, наймальнік таксама мае права разарваць працоўны дагавор з сезонным работнікам.
Смерць наймальніка або работніка, прызнанне яго судом адсутным без вестак ці аб’яўленым памерлым таксама прадстаўляюць сабой падставу для скасавання працоўнага дагавора.
У такіх выпадках, як парушэнне наймальнікам працоўнага заканадаўства, калектыўнага і працоўнага дагавораў, прыпынення работ на тэрмін, большы чым два тыдні па прычынах вытворчага характару ці скарачэння аб’ёма работ у наймальніка, адсутнасці сезоннага работніка на рабоце па прычыне часовай непрацаздольнасці бесперапынна на працягу аднаго месяца, дагавор таксама можа быць скасаваны.
Калі работнік страціў працаздольнасць у выніку калецтва ці прафесійнага захворвання, а таксама калі заканадаўствам устаноўлены больш працяглы тэрмін работы (пасады) пры вызначаным захворванні, за сезоннымі работнікамі захоўваецца месца работы да ўзнаўлення працаздольнасці ці ўстанаўлення інваліднасці, аднак не больш, чым да заканчэння тэрміну работы па працоўным дагаворы.
Сезонныя работнікі маюць права на выхадную дапамогу ў выпадках прыпынення работ на тэрмін, большы за 2 тыдні, па прычынах вытворчага характару ці скарачэння аб’ёма работ у наймальніка (у памеры тыднёвага сярэдняга заробку), парушэння наймальнікам працоўнага заканадаўства, калектыўнага і працоўнага дагавораў, а таксама ў выпадку прызыву на ваенную службу (у памеры двухтыднёвага сярэдняга заробку).


-------------------------------------------
Таццяна ВЯРЖЫНСКАЯ, галоўны дзяржаўны інспектар працы.