"Астравецкая праўда" признана лучшей газетой Гродненской области

08:00 / 28.06.2014
4
Спяшаемся падзяліцца з нашымі чытачамі радаснай навіной: «Астравецкая праўда» ў чарговы раз прызнана лепшай газетай Гродзенскай вобласці!

Адпаведны дыплом і спецыяльны прыз галоўнаму рэдактару газеты Ніне Рыбік уручылі ў мінулую сераду падчас прэс-канферэнцыі губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Васільевіча Краўцова з журналістамі Гродзенскай вобласці.
Так высока адзначана праца рэдакцыі ў 2013 годзе. Яна ацэньвалася ва ўсіх накірунках: гаспадарчым, эканамічным, творчым. Улічвалася актуальнасць газетных публікацый і глыбіня распрацоўкі ўзнятых тэм і праблем, тыраж газеты ў суадносінах да колькасці насельніцтва і многія іншыя аспекты дзейнасці.
Сімвалічна, што гэтую перамогу мы атрымалі якраз напярэдадні Дня моладзі, бо сярэдні ўзрост калектыву рэдакцыі – 35 гадоў. І ён сёння ўяўляе сабой цудоўны і эфектыўны сплаў маладосці і вопыту. Прыемна ўсведамляць, што будучыня нашай газеты – у таленавітых, працавітых, дужых і прыгожых руках маладых.
З нашай агульнай перамогай віншуем супрацоўнікаў і чытачоў “Астравецкай праўды”!
І з Днём моладзі – іх, маладых, прыгожых і таленавітых! Хай будучыня не толькі нашай газеты, але і ўсёй краіны будзе такой жа радаснай і аптымістычнай, як і яны самі.