Островецкая "Лоша" - самая активная погранзастава

15:00 / 26.02.2013
Наша газета ўжо расказвала, што па выніках мінулага года пагранічная застава “Лоша” аддзела пагранічнай службы “Гудагай” Смаргонскай пагранічнай групы была названа самай актыўнай пагранзаставай. Гэта падзея і стала нагодай пазнаёміцца з яе “жыхарамі” бліжэй.

І вось мы на заставе. Той самай у некалькіх кіламетраў ад якой праходзіць беларуска-літоўская мяжа. Той самай, якая носіць ад найменную з назвай вёскі назву “Лоша”. І той самай, якая стала лепшай па выніках мінулага года.
Проста так сюды не трапіш. Нават нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць з кіраўніцтвам, давялося патупаць перад бетоннай агароджай. А потым прадставіцца і прад’явіць дакументы. І толькі тады, калі ўсе працэдуры былі пройдзены, мяне правялі да начальніка пагранічнай заставы.
Застава адносна маладая – ад крыта яна 25 кастрычніка 2005 года. Малады і яе цяперашні начальнік – старшы лейтэнант Аляксандр Уладзіміравіч Вашчанка. Узначальвае яе ён зусім нядаўна – з 29 снежня 2012 года Аляксандр Уладзіміравіч з сям’і ваенных, і таму перад выбарам жыц цёвага шляху не стаяў – адразу ж пасля школы падаў дакументы ў  Ваенную акадэмію на пагранічны факультэт. Праўда, заканчваў ужо Інстытут пагранічнай службы. А размеркаванне атрымаў у Смаргонскую пагранічную групу. Так, юнак з усходу Беларусі – нарадзіўся ён у Добрушы на Гомельшчыне – апынуўся на заходні рубяжах краіны. Спачатку Аляксандра прызначылі намеснікам начальніка пагранічнай заста вы “Лынтупы”, а напрыканцы мінулага года перавялі на пагранзаставу “Лоша”.


– Гэтыя дзве заставы нічым не адрозніваюцца. Амаль такія ж памяшканні, тыя ж задачы, якія стаяць перад пагранічнікамі і якія неабходна выконваць. І што самае галоўнае – мы
ахоўваем рубяжы нашай краіны. А гэта дарагога каштуе,– расказвае Аляксандр Уладзіміравіч.
– Таму і служба – у радасць.


Побач з заставай спецыяльна для сем’яў ваеннаслужачых пабудаваны дамы. У кватэры аднаго з іх сёння і жыве невялікая пакуль сям’я Вашчанка. Складаецца яна з двух чалавек – самога Аляксандра і яго каханай жонкі Аліны, якая не толькі дачакалася, калі будучы муж закончыць Ваенную акадэмію і праслужыць год у “Лынтупах”, але і паехала ўслед за ім на невядомую Пастаўшчыну, а потым – і Астравеччыну. І ні разу не пашкадавала. Хоць, па праўдзе кажучы, шкадаваць і сумаваць ёй яшчэ не было калі – пакуль прыехалі, большменш абуладкаваліся, то Аліне прыйшоў час ехаць на вучобу: дзяўчына вучыцца на завочным аддзяленні юрыдычнага факультэта БДУ.


Від на будынак пагранзаставы “Лоша” адкрываецца з дарогі, якая вядзе да беларуска-літоўскай мяжы. І не ведаючы, што знаходзіцца за агароджай, ніколі не здагадаешся, што тут “жывуць” салдаты тэрміновай службы. Пра тое, што гэта рэжымная тэрыторыя, нагадвае толькі бетонная агароджа, за якой і размяшчаецца пагранічная “гаспадарка”.


Застава аснашчана сучасным абсталяваннем, неабходным для абароны дзяржаўнай мяжы. Гэта і не дзіўна. На плечы ваеннаслужачых кладзецца адказнасць за дзяржаўную мяжу
з Літоўскай Рэспублікай, працягласцю каля 30 кіламетраў. І для гэтага ў нашай “зялёнай дружыны” ёсць усё неабходнае, пачынаючы ад прасцейшых прылад і заканчваючы сучасным абсталяваннем на магчымасць пагрозы.
Створаны неабходныя ўмовы і для жыцця, і быту салдат тэрміновай службы. Пакоі для правядзення заняткаў і адпачынку, бібліятэка і бытавыя памяшканні, пакой псіхалагічнай разгрузкі, дзе стаяць мяккія крэслы і канапа, тэлевізар і акварыум. Тут жа ў вольны час можна пагуляць у шахматы і шашкі, а побач размешчаны тэнісны стол, каб трымаць сябе ў добрай спартыўнай форме.
У казармах, у якіх размяшчаюцца ваеннаслужачыя, усё зусім не так, як мне ўяўлялася. Чамусьці да паездкі на заставу казарма здавалася мне вялізным памяшканнем з двухпавярховымі ложкамі. На справе ж усё зусім па-іншаму. Прасторныя пакоі, у якіх размяшчаюцца па 4-6 ваеннаслужачых, акуратна засцеленыя ложкі, чысціня і парадак.
На тэрыторыі заставы ёсць спартыўны гарадок, дзе пагранічнікі праходзяць фізічную падрыхтоўку, гарадок пагранічнай службы, дзе салдаты на практыцы адпрацоўваюць тое,  з чым пазнаёміліся на тэарэтычных занятках па спецыяльных дысцыплінах, агнявы гарадок, прызначаны для адпрацоўкі трапнасці.
Размешчаны тут і вальеры з сабакамі. Іх, агульных любімцаў, тут чацвёра. Звычайна сабака “прыходзіць” на заставу са сваім інструктарам-кінолагам, якія папярэдне праходзяць падрыхтоўку ў кіналагічным цэнтры Смаргонскай пагранічнай групы.
Толькі за паўтара месяцы бягучага года аеннаслужачымі заставы затрыманы тры парушальнікі дзяржаўнай мяжы, шэсць парушальнікаў пагранічнага рэжыму, і выяўлены два выпадкі кантрабанды на агульную суму 45 мільёнаў беларускіх рублёў. На маё пытанне, як гэта адбываецца, пагранічнікі загадкава маўчаць: у ваеннаслужачых таксама ёсць свае сакрэты.
Асноўны кантынгент парушальнікаў – людзі, якія ідуць у суседнюю Еўропу ў пошуках лепшага жыцця. Ідуць, як правіла, без дакументаў і, зразумела, не праз пункты пропуску – лясамі прабіраюцца праз мяжу. Ёсць сярод парушальнікаў і такія, для каго мяжа – дадатковая крыніца заробку. Гэта кантрабандысты, асноўным таварам якіх у апошні час сталі цыгарэты.
На заставе я пазнаёмілася і з адным са “стараслужачых” пагранічнікаў. Служба Уладзіміра Буякі амаль закончылася – да загаду аб звальненні засталося нейкія тры месяцы – і ён вернецца ў родны Ваўкавыск. А пакуль што хлопец не разлужна чаецца са сваім верным сябрам – нямецка-бельгійскай аўчаркай па мянушцы Лер.
Не ведаю, як усё адбываецца на мяжы падчас затрыманняў, але на тэрыторыі пагранзаставы Лер пад наглядам Уладзіміра дэманстраваў цуды трэніроўкі – выконваў усе каманды свай го інструктара: залягаў у снег, поўз за сваім “гаспадаром”, браў след. На іх ліку некалькі затрыманняў парушальнікаў пагранічнага рэжыму – Лер чуе іх нюхам і вельмі хутка выводзіць да месца іх размяшчэння. Ды і яго “гаспадар” ганарыцца, што служыць давялося ў органах пагранічнай службы.


– Калі стаіш на апошніх сантыметрах роднай зямлі, адчуваеш гонар за сваю краіну. Прыемна, што мы не сядзім у казарме, а па-сапраўднаму ахоўваем межы роднай краіны, – гаворыць юнак.


З ім згодзен і яго напарнік-саслужывец – Кірыл Навумаў, які за затрыманне асоб, што займаліся незаконнай міграцыяй, узнагароджаны знакам “Выдатнік пагранічных войск ІІ ступені”.
Старшыну Яўгенія Іосіфавіча Лукашэвіча на пагранічнай заставе “Лоша” называюць родным бацькам салдат. Апрануць і накарміць ваеннаслужачых тэрміновай службы для яго – задача нумар адзін. Ды і агульную мову з ваеннаслужачымі ён знаходзіць хутка. Напэўна, сказваецца педагагічны вопыт: нейкі час Яўгеній Іосіфавіч выкладаў дапрызыўную падрыхтоўку ў Спондаўскай школе.
Родам старшына з Вялікай Страчы, і пра дзяржаўную мяжу краіны ведаў не па чутках – побач з роднай вёскай пралягала беларуска-літоўская мяжа. І таму падчас тэрміновай службы ў арміі – а служыць Яўгенію давялося ў верталётнай эскадрыллі ў Паставах – ён зразумеў, што хоча быць карысным Радзіме. Адразу пасля звальнення перавёўся на кантрактную службу. Пачынаў з родных мясцін, быў памочнікам начальніка паста “Вялікая Страча”, а ў 2011 годзе яго перавялі на пагранічную заставу “Лоша”. Разам з ім сюды пераехала і яго сям’я – жонка Кацярына і сын Раман. А літаральна днямі сям’я папоўнілася яшчэ і дачушкай Лізай.
Як бы дзіўна гэта ні гучала, але пагранічныя суткі пачынаюцца ў восем гадзін вечара. І нягледзячы на тое, што сёння на мяжы ўсё спакойна і, на першы погляд, няма ніякіх прадумоў для штохвіліннай яе аховы, застава не спіць. У пагранічнікаў няма выхадных. У кожнага – свой індывідуальны распарадак дня. Калі нарад нясе службу ноччу – днём ён адпачывае, і наадварот. Ёсць у пагранічнікаў і агульныя мерапрыемствы, падчас якіх уся застава збіраецца разам.
Мая сустрэча з намеснікам начальніка заставы па ідэалагічнай рабоце лейтэнантам Захарам Андрэевічам Лапіцкім адбылася якраз падчас заняткаў, якія ён праводзіў з ваеннаслужачымі пагранзаставы.
На гэтай пасадзе ён нядаўна, але пра службу на заставе ведае не па кніжках і чутках. А ўсё таму, што пачынаў Захар сваю ваенную кар’еру з тэрміновай ваеннай службы. А гэта значыць, за год, што правёў на пагранічнай мабільнай заставе ў Ашмянах, ён змог засвоіць усе прамудрасці пагранічнай службы.
Дарэчы, пра ваенную службу Захар марыў з дзяцінства, бо нарадзіўся хлопец на Сахаліне ў сям’і ваенных. Потым сям’ю “перакінулі” ў Беларусь, у Мар’іну Горку, дзе таксама раз мяшчалася ваенная часць. Але пасля школы хлопец паступіў у лінгвістычны ўніверсітэт, пасля заканчэння якога адправіўся выконваць грамадзянскі абавязак. Год службы ў органах пагранічнай службы не прайшоў бясследна – пасля звальнення Захар службу вырашыў прадоўжыць – і апынуўся ў Смаргонскай пагранічнай групе.


– У маёй сям’і – шэсць пакаленняў ваенных. Служылі маці і бацька, дзяды і прадзеды І “зялёны берэт” пагранічніка змяніць на нешта іншае я не захацеў. Тым больш, што  мара дзяцінства ўсё ж такі ажыццявілася, – упэўнена гаворыць лейтэнант.


Слухаеш гэтых людзей – і пераконваешся, што дзякуючы такім людзям, такія паняцці як патрыятызм, самаадданасць і гонар за сваю краіну не застануцца пустымі словамі, а з’яўляюцца і застануцца для многіх пакаленняў сапраўдных мужчын справай жыцця.


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ,
фота аўтара.
.


strong